web analytics
Віцебскі рэгіянальны праваабарончы сайт » За правы чалавека

Віцебскі абласны кіраўнік «Справядлівага сьвету»: Будуць ня выбары, а чарговае шоў пад назвай «Выбары прэзыдэнта»

28 July 2015

Мікалай СелівашкаПасьля рэгістрацыі ЦВК ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за старшыню партыі «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, старшыня абласной арганізацыі Мікалай Селівашка ўзначаліў у Віцебскай вобласьці каардынацыйную і практычную частку гэтай працы. Пaдpaбязьнeй »

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Анатоль Лябедзька наведаў Віцебск

27 July 2015

Анатоль Лябедзька наведаў ВіцебскЛідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі 25 ліпеня наведаў віцебскія рынкі, дзе сустрэўся з прадпрымальнікамі, а таксама адказваў на пытаньні віцебчукоў на пікеце па зборы подпісаў. Пaдpaбязьнeй »

Віцебскі праваабаронца падаў заяўку на пікет

27 July 2015

Леанід СьвецікАўтарам заяўкі, пададзенай ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, зьяўляецца Леанід Сьвецік. Мэта акцыі, якая мусіць адбыцца 4 жніўня, – азнаёміць жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных гэтакімі беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Пaдpaбязьнeй »

Менскі гарадзкі суд папрасіў прабачэньня ў праваабаронцы Паўла Левінава

27 July 2015

Павал ЛевінаўПавал Левінаў накіроўваў свой зварот з загалоўкам «Аб вакханаліі ў судзе Першамайскага раёну г. Менску» ў Вярхоўны суд. Той пераслаў зварот у Менскі гарадзкі суд, які ў выніку прызнаў слушнасьць довадаў праваабаронцы і папрасіў у яго прабачэньня «за дапушчаныя судом Першамайскага раёну г. Менску парушэньні». Пaдpaбязьнeй »

Аднаўленьне Астровенскага храму не адпавядае нормам Міжнароднай хартыі рэстаўрацыі

26 July 2015

Касьцёл у Астроўне - 1Некалі старажытнае мястэчка Астроўна, што ў Бешанковіцкім раёне, мела ўсе прывілеі, гарантаваныя Магдэбурскім правам, пра што на пачатку мінулага стагодзьдзя ўсё яшчэ нагадвалі рэшткі мясцовай ратушы. На жаль, на сёньняшні час пра мінулую славу Астроўна можа нагадаць толькі мажны будынак былога касьцёлу, які праваслаўная царква ў чарговы раз перабудоўвае на свой капыл як Сьвята-Траецкую царкву. Пaдpaбязьнeй »

У Віцебску правам чалавека вучылі «на пальцах»

25 July 2015

Правы чалавека на пальцах - 1Увечары 23 ліпеня ў Віцебску прайшоў двухгадзінны сэмінар для пачаткоўцаў «Правы чалавека “на пальцах”». Удзел у навучальнай асьветніцкай праграме ўзялі маладзёны – прадстаўнікі розных грамадзкіх арганізацыяў, студэнты, а таксама ўсе ахвотныя, якіх хвалюе праблема правоў чалавека. Пaдpaбязьнeй »

Суд Віцебскага раёну адзначае рост колькасьці адміністрацыйных і крымінальных спраў

25 July 2015

Марына ГарохаваЗа першае паўгодзьдзе 2015 году захавалася ўстойлівая тэндэнцыя скарачэньня колькасьці грамадзянскіх спраў, якія разглядаюцца судом Віцебскага раёну, аднак ўзрасла колькасьць адміністрацыйных і крымінальных. Такія факты прывяла старшыня суду Марына Гарохава, падводзячы вынікі працы за справаздачны пэрыяд. Пaдpaбязьнeй »

Міжнародная экспэдыцыя вывучае ў Глыбокім жыцьцё габрэяў

25 July 2015

Габрэйскія могілкі - 1Грамадзкая арганізацыя «Сэфер» з Масквы наведала Глыбокае. Сябры арганізацыі будуць тыдзень праводзіць экспэдыцыю па вывучэньні жыцьця глыбоцкіх габрэяў. Пaдpaбязьнeй »

Паўлу Левінаву не ўдалося праз суд дамагчыся ўключэньня яго ў склад выбарчых камісіяў

25 July 2015

Павал ЛевінаўПаўла Левінава дэлегавалі дзьве групы выбаршчыкаў, якія хацелі бачыць яго ў ліку чальцоў Першамайскай раённай выбарчай камісіі Віцебску і Віцебскай абласной камісіі. Пaдpaбязьнeй »

Журналіст Зьміцер Лупач аштрафаваны на чатыры з паловай мільёны рублёў

25 July 2015

Зьміцер Лупач23 ліпеня Глыбоцкі райсуд прызнаў Зьмітра Лупача вінаватым у парушэньні заканадаўства аб СМІ – часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Пaдpaбязьнeй »