Факультэт правоў чалавека ў Віцебску пад забаронай
Monday, February 29th, 2016Дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва» (ТЦСАН) Першамайскага раёну Віцебску Тацьцяна Старынская адмовіла віцебскім праваабаронцам у адкрыцьці пры Народным сацыяльным унівэрсытэце факультэту правоў чалавека. Сваю адмову чыноўніца матывавала тым, што ў праваабаронцаў адсутнічае профільная юрыдычная адукацыя.