web analytics
На выбарчых участках Першамайскага раёну Віцебску разьмешчаная агітацыя толькі за аднаго кандыдата – дзейнага прэзыдэнта » article » За правы чалавека

На выбарчых участках Першамайскага раёну Віцебску разьмешчаная агітацыя толькі за аднаго кандыдата – дзейнага прэзыдэнта

2 October 2015 | admin |

Выбары - 2015Пра гэта паведаміў праваабаронца Павал Левінаў, які зьяўляецца назіральнікам пры Першамайскай тэрытарыяльнай камісіі. Ён прайшоўся па ўчастковых выбарчых камісіях раёну і адзначыў, што ў належны час усе камісіі працавалі. Працавалі, праўда, толькі на аднаго кандыдата – Аляксандра Лукашэнку.

Распавядае Павал Левінаў: «У памяшканьнях участковых камісіяў разьмяшчалася перадвыбарная агітацыя ў выглядзе плякату і брашуры толькі кандыдата Лукашэнкі. Чальцы камісіяў не змаглі патлумачыць, якім чынам гэтая агітацыя зьявілася на выбарчым участку і за кошт якіх грашовых сродкаў вырабленая».

Таксама Павал Левінаў зьвярнуў увагу яшчэ на адну акалічнасьць: практычна ў кожнай школе разьмяшчаюцца па некалькі выбарчых участкаў, і ва ўсіх школах на тыдзень датэрміновага галасаваньня прызначанае правядзеньне бацькоўскіх сходаў.

«Увогуле, усё як заўсёды!!!» – заявіў аб ходзе цяперашняй выбарчай кампаніі віцебскі праваабаронца, які мае шматгадовы досьвед назіраньня за выбарамі як у Беларусі, так і за мяжой.

Выбары - 2015

Віцебская вясна

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.