Архіў за July, 2015
Monday, July 27th, 2015
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі 25 ліпеня наведаў віцебскія рынкі, дзе сустрэўся з прадпрымальнікамі, а таксама адказваў на пытаньні віцебчукоў на пікеце па зборы подпісаў.
Каментаваць »
Monday, July 27th, 2015
Аўтарам заяўкі, пададзенай ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, зьяўляецца Леанід Сьвецік. Мэта акцыі, якая мусіць адбыцца 4 жніўня, – азнаёміць жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных гэтакімі беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.
Каментаваць »
Monday, July 27th, 2015
Павал Левінаў накіроўваў свой зварот з загалоўкам «Аб вакханаліі ў судзе Першамайскага раёну г. Менску» ў Вярхоўны суд. Той пераслаў зварот у Менскі гарадзкі суд, які ў выніку прызнаў слушнасьць довадаў праваабаронцы і папрасіў у яго прабачэньня «за дапушчаныя судом Першамайскага раёну г. Менску парушэньні».
Каментаваць »
Sunday, July 26th, 2015
Некалі старажытнае мястэчка Астроўна, што ў Бешанковіцкім раёне, мела ўсе прывілеі, гарантаваныя Магдэбурскім правам, пра што на пачатку мінулага стагодзьдзя ўсё яшчэ нагадвалі рэшткі мясцовай ратушы. На жаль, на сёньняшні час пра мінулую славу Астроўна можа нагадаць толькі мажны будынак былога касьцёлу, які праваслаўная царква ...
Каментаваць »
Saturday, July 25th, 2015
Увечары 23 ліпеня ў Віцебску прайшоў двухгадзінны сэмінар для пачаткоўцаў «Правы чалавека “на пальцах”». Удзел у навучальнай асьветніцкай праграме ўзялі маладзёны – прадстаўнікі розных грамадзкіх арганізацыяў, студэнты, а таксама ўсе ахвотныя, якіх хвалюе праблема правоў чалавека.
Каментаваць »
Saturday, July 25th, 2015
За першае паўгодзьдзе 2015 году захавалася ўстойлівая тэндэнцыя скарачэньня колькасьці грамадзянскіх спраў, якія разглядаюцца судом Віцебскага раёну, аднак ўзрасла колькасьць адміністрацыйных і крымінальных. Такія факты прывяла старшыня суду Марына Гарохава, падводзячы вынікі працы за справаздачны пэрыяд.
Каментаваць »
Saturday, July 25th, 2015
Грамадзкая арганізацыя «Сэфер» з Масквы наведала Глыбокае. Сябры арганізацыі будуць тыдзень праводзіць экспэдыцыю па вывучэньні жыцьця глыбоцкіх габрэяў.
Каментаваць »
Saturday, July 25th, 2015
Паўла Левінава дэлегавалі дзьве групы выбаршчыкаў, якія хацелі бачыць яго ў ліку чальцоў Першамайскай раённай выбарчай камісіі Віцебску і Віцебскай абласной камісіі.
Каментаваць »
Saturday, July 25th, 2015
23 ліпеня Глыбоцкі райсуд прызнаў Зьмітра Лупача вінаватым у парушэньні заканадаўства аб СМІ – часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі).
Каментаваць »
Friday, July 24th, 2015
Паводле ўмоваў тэндэру, абвешчанага ЖКГ, помнік мусіць быць выраблены і ўсталяваны да траўня 2016 году. Гарвыканкам прапануе пералічваць грошы на помнік, бо яго трэба ўзьвесьці за пазабюджэтныя сродкі.
Каментаваць »