web analytics
2015 July » archive » За правы чалавека

Архіў за July, 2015

Актывісты БХД Віцебшчыны просяць пракуратуру разабрацца з прарасейскімі арганізацыямі

Friday, July 31st, 2015

Каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец 27 ліпеня падала ў Віцебскую абласную пракуратуру заяву грамадзян Беларусі па факце дзейнасьці ў рэгіёне прарасейскіх арганізацыяў. Заяву падпісалі жыхары Віцебску, Глыбокага, Воршы, Наваполацку, Віцебскага і Аршанскага раёнаў.

Аўтара кнігі па гісторыі Мёраў ня хочуць працаўладкоўваць настаўнікам гісторыі

Friday, July 31st, 2015

У Мёрах мясцовыя ўлады адмовіліся працаўладкоўваць настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства актывіста аргкамітэту БХД Сержука Васільева, які ўжо раней выкладаў гэтыя прадметы, і ў якога нядаўна выйшла кніга па гісторыі Мёраў.

Сьвінакомплекс нанёс шкоду прыродзе амаль у 700 базавых велічынь

Friday, July 31st, 2015

Сталі вядомыя лічбы шкоды, нанесенай навакольнаму асяродзьдзю ўнітарным прадпрыемствам “Паўночны” на возеры Бараноўскае Віцебскага раёну напрыканцы траўня. Эколягі вызначылі шкоду прыродзе ў памеры 699 базавых велічынь – 125 мільёнаў 820 тысяч рублёў.

Наваполацкі прадпрымальнік-прамысловец: Чыноўнікі руйнуюць эканоміку

Friday, July 31st, 2015

Прадпрымальнік Уладзімер Журба мае 40-гадовы досьвед працы. Ён зьвярнуўся да ўраду з адкрытым лістом, у якім заявіў пра разбурэньне чыноўнікамі малога і сярэдняга вытворчага бізнэсу.

Незалежную журналістку Тацьцяну Смоткіну пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічынь

Thursday, July 30th, 2015

28 ліпеня судзьдзя Глыбоцкага райсуду Людміла Вашчанка прызнала журналістку вінаватай паводле часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) – за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Віцебскія актывісты КХП-БНФ хочуць зладзіць пікеты, каб на іх заклікаць месьцічаў удзельнічаць у «сумленных выбарах»

Thursday, July 30th, 2015

Дакладна мэта пікетаў, заявы на правядзеньне якіх пададзеныя ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебску, пазначаная так: «Нагадаць жыхарам г. Віцебску пра іх абавязак – браць удзел у сумленных выбарах, якія адпавядаюць міжнародным стандартам і абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, пры якіх уладамі захоўваюцца фундамэнтальныя правы і свабоды ...

У Наваполацку невядомыя напалі на пікет у падтрымку Тацьцяны Караткевіч

Wednesday, July 29th, 2015

Як паведамілі каардынатары ініцыятыўнай групы Тацьцяны Караткевіч, 29 ліпеня а 16:20 двое дужых мужчын напалі на пікет каля гандлёвага цэнтру «Капітал» у Наваполацку.

Нявысьветленыя асобы зноў рабілі раскопкі ў лесе ля вёскі Хайсы

Wednesday, July 29th, 2015

Пасьля таго, як Сьледчы камітэт па Віцебскім раёне адмовіўся распачынаць крымінальную справу з нагоды заявы актывістаў грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» пра знойдзеныя ў лесе невядомыя пахаваньні, разрабаваныя марадзёрамі, яе сябры зазналі псыхалягічны і інфармацыйны ціск.

Ірына Яскевіч: Выбары – гэта магчымасьць сказаць людзям праўду пра іх саміх

Tuesday, July 28th, 2015

Ініцыятыўную групу ў Віцебску і Віцебскім раёне па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты старшыні Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі ўзначальвае сябра партыі прадпрымальніца Ірына Яскевіч, якая і будзе каардынаваць усю далейшую працу.

Віцебскі абласны кіраўнік «Справядлівага сьвету»: Будуць ня выбары, а чарговае шоў пад назвай «Выбары прэзыдэнта»

Tuesday, July 28th, 2015

Пасьля рэгістрацыі ЦВК ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за старшыню партыі «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, старшыня абласной арганізацыі Мікалай Селівашка ўзначаліў у Віцебскай вобласьці каардынацыйную і практычную частку гэтай працы.