Архіў за June, 2015
Tuesday, June 30th, 2015
Пяршоўка Белхімпрафсаюзу на заводзе «Шкловалакно» ў Полацку пакуль ня хоча бачыць у камісіі па калектыўных перамовах з наймальнікам прадстаўніка рабочых ад Свабоднага прафсаюзу. Хоць дамоўленасьць пра гэта была дасягнутая на міжнародным сэмінары ў прысутнасьці старшыні Белхімпрафсаюзу Сьвятланы Клачок і старшыні ФПБ Міхаіла Орды.
Каментаваць »
Tuesday, June 30th, 2015
На глыбоцкіх журналістаў Тацьцяну Смоткіну і Зьмітра Лупача склалі пратаколы за парушэньне заканадаўства аб СМІ паводле артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Суд над Тацьцянай адбудзецца 9 ліпеня, над Зьмітром – 10 ліпеня.
Каментаваць »
Tuesday, June 30th, 2015
Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Зьміцер Дзякаў паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што 26 чэрвеня да яго дахаты прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Хлопец адмовіўся адказваць на іх пытаньні.
Каментаваць »
Tuesday, June 30th, 2015
Цягам двух тыдняў Леанід Аўтухоў з Гарадка і віцябчук Ян Дзяржаўцаў знаходзіліся ў Харкаве, дзе ў якасьці валянтэраў удзельнічалі ў працы «Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Ўкраіне», арганізаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна» супольна з украінскімі партнэрамі.
Каментаваць »
Monday, June 29th, 2015
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці ня лічыць заяўнікамі сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, якія знайшлі чалавечыя парэшткі паблізу вёскі Хайсы. На падставе гэтага сьледчыя органы адмаўляюць ім у атрыманьні пастановы аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы і ў азнаямленьні іх з матэрыяламі праверкі, праведзенай аддзяленьнем ...
Каментаваць »
Monday, June 29th, 2015
У вёсцы Германавічы, што ў Шаркоўшчынскім раёне, 27 ліпеня прайшло народнае гуляньне «бульбяны фэст». Выглядала гэтае мерапрыемства як сьвята, арганізаванае самімі мясцовымі жыхарамі для сябе і гасьцей. Народнае сьвята праходзіла ў двары звычайнай вясковай хаты, у якой знаходзіцца прыватны культурна-асьветніцкі цэнтар імя Язэпа Драздовіча, створаны ...
Каментаваць »
Saturday, June 27th, 2015
Старшыня Віцебскага райвыканкаму Руслан Фурашоў запатрабаваў ад кіраўнікоў раённых службаў жорсткага захаваньня выканальніцкай дысцыпліны, працу некаторых падразьдзяленьняў адзначыў як нездавальняючую.
Каментаваць »
Saturday, June 27th, 2015
У віцебскім парку імя Фрунзэ зьявіліся аб'явы, прымацаваныя скотчам да слупоў. Гэта райадзьдзел міліцыі Кастрычніцкага раёну вырашыў правесьці прафіляктыку правапарушэньняў. Між тым гэткія дзеяньні зьяўляюцца парушэньнем “парадку добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў”.
Каментаваць »
Saturday, June 27th, 2015
Нацыянальны статыстычны камітэт у гэтым месяцы апублікаваў дадзеныя аб ахове навакольнага асяродзьдзя за 2014 год. Сярод шматлікіх дадзеных па ахове прыроды падаюцца дадзеныя і пра забруджваньне атмасфэрнага паветра па гарадох і раёнах краіны з 2010 па 2014 год.
Каментаваць »
Saturday, June 27th, 2015
Гэта сьцьвярджаецца ў адказах зь Міністэрства адукацыі. Яно вымушанае адказваць на скаргі з прычыны інцыдэнту, які здарыўся ў лютым гэтага году ў сярэдняй школе № 19 Воршы.
Каментаваць »