Архіў за May, 2015
Saturday, May 30th, 2015
Напярэдадні суду над Міхаілам Жамчужным, адным з заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі «Пляцформа», віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў ад яго чарговы ліст. Міхаіл паведамляе падрабязнасьці пра маючы адбыцца судовы працэс.
Каментаваць »
Friday, May 29th, 2015
Калегія па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду аднавіла права жыхара Віцебску Аляксандра Антоненкі на свабоду выезду за межы краіны. Ранейшае рашэньне старшыні суду Кастрычніцкага раёну Яўгена Бурунова, згодна зь якім права на выезд Антоненка было абмежаванае, калегіяй прызнанае незаконным і скасаванае.
Каментаваць »
Friday, May 29th, 2015
Фанатаў «Віцебску» перад гульнёй зь менскім «Дынама» пускалі на сэктар толькі па пашпартах. У многіх фанатаў «Дынама» пасьля праходу некалькіх «кардонаў» міліцыі ўсё адно патрабавалі здымаць абутак.
Каментаваць »
Thursday, May 28th, 2015
Больш за шэсьць месяцаў спатрэбілася Віцебскаму раённаму аддзелу Сьледчага камітэту, каб дасьледаваць косткавыя парэшткі, знойдзеныя паблізу вёсак Хайсы і Дракольле, і вынесьці рашэньне аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы.
Каментаваць »
Wednesday, May 27th, 2015
У Наваполацку працягваюць штрафаваць за вывешаны 19 траўня сьцяг. Усьлед за сябрам аргкамітэту БХД Дзьмітрыем Дзякавым, пакараным «па гарачых сьлядох» 20-цю базавымі велічынямі, праз 2 дні штраф у 10 базавых быў накладзены на студэнтку Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якая пажадала застацца невядомай. Апошняя пастанова аб штрафе была ...
Каментаваць »
Tuesday, May 26th, 2015
«Добраўпарадкаваньне дарогі [што вядзе да месца масавых пахаваньняў] у лесе немэтазгодна ў сувязі з правядзеньнем пошукавых работ», - такі адказ на зварот актывістаў аргкамітэту па стварэньні грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” атрымаў Ян Дзяржаўцаў. Пад адказам стаіць подпіс старшыні Мазалаўскага сельскага выканаўчага камітэту Леаніда Дубіны.
Каментаваць »
Monday, May 25th, 2015
Канстытуцыйны Суд краіны ў асобе начальніка сакратарыяту Аляксандра Каравая адмовіўся выказаць прававую пазыцыю суду наконт пытаньняў абмежаваньня і абароны права прыватнай уласнасьці. Пра гэта суд прасіў праваабаронца Леанід Сьвецік.
Каментаваць »
Saturday, May 23rd, 2015
Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аршанскі райвыканкам не дазволіў зладзіць пікеты. Усяго партыйныя актывісты падавалі заяўкі на 6 пікетаў. Зь іх тры мусілі прайсьці 24 траўня ў вызначаных для такіх мерапрыемстваў месцах: каля кавярні "Аронія", у Парку Герояў і ў парку льнокамбінату. Яшчэ тры павінны былі прайсьці ў ...
Каментаваць »
Saturday, May 23rd, 2015
Справу Міхаіла Жамчужнага будзе разглядаць Віцебскі абласны суд. Працэс будзе закрытым. Пра гэта паведамляе сайт прыватнай культурна-асьветніцкай установы «Платформ інавэйшан».
Каментаваць »
Saturday, May 23rd, 2015
Актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Дзьмітры Дзякаў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў (3,6 мільёну рублёў). 19 траўня прыблізна а 15:30 ён вывесіў у Наваполацку бел-чырвона-белы сьцяг з надпісам “БХД” на агароджу сквэру па вуліцы Маладзёжнай насупраць плошчы Будаўнікоў.
Каментаваць »