Архіў за April, 2015
Thursday, April 30th, 2015
Актывісты Віцебшчыны Ян Дзяржаўцаў, Леанід Аўтухоў, Кастусь Смолікаў, Барыс Хамайда патрабуюць ад пракуратуры Віцебскай вобласьці ўзбуджэньня крымінальнай справы, правядзеньня ўсіх неабходных сьледчых экспэрымэнтаў і эксгумацыі чалавечых парэшткаў, знойдзеных імі 28 красавіка ў лясным масіве недалёка ад вёскі Хайсы.
Каментаваць »
Thursday, April 30th, 2015
Аўтамабіль Яраслава Берніковіча Volvo S60 наляцеў на люк, які рамонтнікі пакінулі тырчэць на глыбоцкай вуліцы, зьняўшы асфальтавае пакрыцьцё. ДАІ выпісала штраф кіроўцу — 20-гадоваму сыну Яраслава, а ў аўтамабіля было разьбітае лабавое шкло, пашкоджаныя падвеска, мацаваньні рухавіка, утварылася трэшчына ў каробцы перадач.
Каментаваць »
Thursday, April 30th, 2015
Жыхар Віцебску Пётар Бярлінаў зьвярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт па правох чалавека ААН, бо ён быў, на яго думку, незаконна і несправядліва падвергнуты кароткатэрміноваму пазбаўленьню волі па адміністрацыйнай справе.
Каментаваць »
Thursday, April 30th, 2015
На лесьвіцах Віцебскага ўнівэрмагу, паміж 1 і 2 паверхамі, зьявіліся дзьве скрыні для збору грашовых ахвяраваньняў. Як пазначана на плякатах, прыклееных да скрыняў, ахвяраваньні прызначаюцца «дзецям Данбасу».
Каментаваць »
Thursday, April 30th, 2015
Сябры аргкамітэту па стварэньні грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» зьвярнуліся ў Віцебскую эпархіяльную ўправу з прапановай ушанаваць памяць людзей, парэшткі якіх былі знойдзеныя ў лесе недалёка ад Віцебску. Прапанова была дасланая яшчэ 11 сакавіка, але дагэтуль актывісты не атрымалі з эпархіі ніякага адказу.
Каментаваць »
Wednesday, April 29th, 2015
28 красавіка віцебскія актывісты зьбіраліся правесьці талаку на ўскрайку лесу каля вёскі Хайсы ў Віцебскім раёне. Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і ягоныя аднадумцы пэўныя, што ў гэтых мясьцінах адбываліся расстрэлы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У прыватнасьці пра расстрэлы, якія адбываліся тут у 1930-х гадох, згадваюць мясцовыя ...
Каментаваць »
Wednesday, April 29th, 2015
Невядома, колькі часу яшчэ ў залі судовых паседжаньняў Гарадоцкага райсуду не было б дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь, калі б ня пільнае вока сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава. Актывіст заўважыў адсутнасьць гербу ў залі, напісаў скаргу на непарадак у судзе і неўзабаве атрымаў адказ, што ўсё выпраўлена – ...
Каментаваць »
Wednesday, April 29th, 2015
Каля тузіну заяваў у папраўчыя ўстановы, ЛПП і СІЗА Віцебскай вобласьці разаслаў праваабаронца і незалежны журналіст Леанід Сьвецік. У сваіх заявах ён прасіў даць яму магчымасьць наведаць згаданыя ўстановы для падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу аб умовах утрыманьня і побыце асоб, што знаходзяцца ў іх. Ніводная з заяваў задаволеная не была.
Каментаваць »
Wednesday, April 29th, 2015
Зварот у Генэральную пракуратуру Валер Місьнікаў падаў пасьля таго, як ня змог дамагчыся праўды на мясцовым узроўню. Раней з аналягічнымі зваротамі, у якіх паведамляў пра парушэньне заканадаўства міліцыянтамі і судзьдзямі, датычнымі да рэпрэсіяў супраць журналістаў – удзельнікаў сумнавядомай фотасэсіі з клеткамі ў птушкамі, праваабаронца зьвяртаўся ...
Каментаваць »
Wednesday, April 29th, 2015
Адстойваючы свае правы і законныя інтарэсы, жыхар Віцебску Аляксандар Холад цягам апошніх гадоў вядзе ліставаньне зь дзяржаўнымі органамі і судамі ўсіх узроўняў. Аднак яму так і не ўдалося абараніць сябе ад самавольства і злоўжываньняў з боку прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.
Каментаваць »