Архіў за March, 2015
Tuesday, March 31st, 2015
У Полацку 21 сакавіка адбылася дыскусія аб магчымасьцях удзелу ў мясцовым самакіраваньні. З палачанамі сустрэліся экспэрты ў галіне самакіраваньня мясцовых супольнасьцяў праваабаронца Леанід Гаравы і юрыст Міхаіл Пліска. Грамадзяне яшчэ маюць магчымасьці ўплываць на прыняцьце рашэньняў на мясцовым узроўні, але гэтыя магчымасьці мінімальныя. Беларусам яшчэ ...
Каментаваць »
Monday, March 30th, 2015
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова, працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце выяўленьня ў Дубровенскім раёне ў лістападзе 2014 году трупа мужчыны 1982 году нараджэньня. Ён падарваўся на снарадзе часоў ВАВ. Загінулы захапляўся пошукам боепрыпасаў. Пра гэта сьведчаць паказаньні ...
Каментаваць »
Monday, March 30th, 2015
Актывіста выклікалі ў падатковую інспэкцыю, каб ён даў справаздачу пра свае даходы за апошнія 10 гадоў. Леанід Аўтухоў папрасіў даць дэклярацыю на беларускай мове, аднак яму адмовілі і заявілі, што згодна з пастановай Савету Міністраў дэклярацыі павінны быць толькі па-расейску. Таксама ў выпадку адмовы запаўненьня дэклярацыі ...
Каментаваць »
Monday, March 30th, 2015
У Віцебскай вобласьці 38 службовых асоб гарадзкіх раённых выканаўчых камітэтаў і арганізацыяў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці за дапушчаныя парушэньні падчас правядзеньня працэдур прыватызацыі. Пра гэта паведамілі ў Генэральнай пракуратуры Беларусі.
Каментаваць »
Monday, March 30th, 2015
Віцебская вобласьць далучылася да шырокамаштабнай духоўна-асьветніцкай акцыі «Разам – у абарону жыцьця, маральнасьці і сямейных каштоўнасьцяў», абвешчанай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Каментаваць »
Monday, March 30th, 2015
Завод «Палімір», які ўваходзіць у склад ААТ «Нафтан», спыніў выпуск сынтэтычнага валакна Нітрон-З, аднаго з асноўных відаў сыравіны, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай лёгкай прамысловасьці. Прадпрыемства пазбавілася каля 600 працоўных месцаў.
Каментаваць »
Sunday, March 29th, 2015
У 2012 годзе губэрнатар Віцебскай вобласьці Аляксандар Косінец будаваў грандыёзныя пляны па прыцягненьні турыстаў у Полацак. Ля Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра, паводле яго задумкі, мусіла зьявіцца пешаходная вуліца і гатэльныя комплексы. На рацэ – плывучы рэстаран і пракат лодак. Плянавалі нават пляцоўкі для пасадкі гелікоптэраў. Увесь праект ...
Каментаваць »
Saturday, March 28th, 2015
Судовы працэс распачаўся 25 сакавіка ў Першамайскім райсудзе Віцебску і праходзіць у закрытым рэжыме. Зрабіць працэс закрытым – ініцыятыва судзьдзі Андрэя Прэйса. Даведаўшыся пра рашэньне судзьдзі, Сяргей Рыжоў прапанаваў зрабіць суд адкрытым, аднак судзьдзя не пагадзіўся. Сяргей Рыжоў заявіў суду адвод, але той ня быў прыняты.
Каментаваць »
Saturday, March 28th, 2015
Актывісты «Маладой Беларусі» павіншавалі жыхароў Віцебску з Днём Волі. Напярэдадні сьвята яны вывесілі забаронены ўладамі бел-чырвона-белы сцяг на шматпавярховым будынку на скрыжаванні Маскоўскага праспэкту і вуліцы Чкалава.
Каментаваць »
Saturday, March 28th, 2015
Сьвяткаваньне пачалося з прэзэнтацыі кнігі вершаў «Шурпатая дарога» Віктара Сікоры, сына слыннага садавода Івана Сікоры з Малых Алашкаў. Гэтую кнігу вершаў, менавіта да Дня Волі, саматужна, у колькасьці 25 асобнікаў, цягам ночы, выдрукаваў на прынтары і сшыў Зьміцер Лупач.
Каментаваць »