web analytics
2015 February » archive » За правы чалавека

Архіў за February, 2015

На Віцебшчыне павялічылася колькасьць стратных прадпрыемстваў

Friday, February 20th, 2015

За 2014 год стратнымі былі 168 арганізацыяў, або 16,2% ад агульнай колькасьці арганізацыяў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за 2013 год - 142 арганізацыі, або 13,7%). Сума чыстай страты стратных арганізацыяў за 2014 склала 1488,5 млрд. рублёў, або на 12,2% больш, чымся за 2013 год, паведамляе ...

Віцебскае ААТ «КІМ» — банкрут

Thursday, February 19th, 2015

17 лютага эканамічным судом Віцебскай вобласьці ў сувязі з заявай аб банкруцтве на Віцебскае ААТ «КІМ» прызначаны часовы кіраўнік. Да прадпрыемства ўжыты ахоўны пэрыяд.

Былы пракурор Шумілінскага раёну асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі

Thursday, February 19th, 2015

Віцебскім абласным судом вынесены прысуд былым пракурору Шумілінскага раёну і яго намесьніку, абвінавачаным ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкулу 430 КК. Справа слухалася ў закрытым судовым паседжаньні.

Праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў пракуратуру наконт пакараньняў за фотасэсію

Thursday, February 19th, 2015

У Віцебску працягваецца змаганьне за права фатаграфавацца на вуліцах гораду: праваабаронца Павал Левінаў напісаў скаргу ў пракуратуру наконт штрафаў за фотасэсію на фоне графіці "з птушкамі і клеткамі". Гарвыканкам даслаў яму пісьмовы адказ, што фотасэсія ня лічыцца масавым мерапрыемствам.

Першы намесьнік старшыні Віцебскага аблвыканкаму: Мясцовыя органы не даюць уцямных, вычарпальных адказаў на звароты грамадзян

Wednesday, February 18th, 2015

Адказы на звароты грамадзян павінны быць вычарпальнымі. Такое меркаваньне па выніках наўпроставай лініі 14 лютага выказаў першы намесьнік старшыні Віцебскага аблвыканкаму Генадзь Грабнёў.

Жыхары вёсак, што засталіся без аўтобуснага злучэньня, пагражаюць байкотам выбараў

Tuesday, February 17th, 2015

Ужо некалькі месяцаў пяць вёсак Чашніцкага раёну ня маюць аўтобуснага злучэньня з райцэнтрам. Вяскоўцы нават ня могуць трапіць у шпіталь або на рынак.

Пракуратура Віцебскай вобласьці выявіла санітарна-эпідэміялягічныя парушэньні на аб’ектах гандлю

Tuesday, February 17th, 2015

Органы пракуратуры Віцебскай вобласьці сумесна з органамі санітарнага нагляду ў пэрыяд навагодніх і калядных сьвятаў правялі рэйдавыя мерапрыемствы па аб'ектах гандлю з мэтай выяўленьня парушэньняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў, а таксама ў санітарна-эпідэміялягічнай сфэры, паведамілі ў Генпракуратуры.

Полацак: Выказваць меркаваньне забаронена

Monday, February 16th, 2015

Полацкі раённы выканаўчы камітэт 12 лютага забараніў рабочым заводу «Шкловалакно» публічна выказаць сваё меркаваньне наконт новых патрабаваньняў Дэкрэту нумар пяць. Пра гэта пісьмова паведаміў намесьнік старшыні выканкаму Пётар Пяткевіч арганізатарам пікету. Адмова абгрунтоўваецца тым, што заяўнікамі «не былі заключаныя дамовы» зь міліцыяй і гарадзкім шпіталем.

Райвыканкам і суд не падтрымалі ініцыятыву полацкіх заснавальнікаў Таварыства абароны спажыўцоў

Monday, February 16th, 2015

Полацкі райвыканкам адмовіў у правядзеньні публічнага мерапрыемства жыхарам Полацку. Грамадзяне прасілі мясцовую ўладу дазволіць правядзеньне пікету 30 сьнежня для прыцягненьня ўвагі да стварэньня Таварыства абароны спажыўцоў, якога няма ў Полацку. 9 лютага суд Полацку не знайшоў у дзеяньнях райвыканкаму па забароне пікету парушэньняў закону.

У Віцебску ўлады і… мэдыкі зноў сарвалі правядзеньне пікетаў

Sunday, February 15th, 2015

Ізноў у Віцебску не адбыліся пікеты, заяўкі на правядзеньне якіх падавалі мясцовыя апазыцыянэры. Чыноўнікі раённых адміністрацыяў гораду патлумачылі свае рашэньні пра забароны пікетаў стандартна: арганізатары акцыяў ня выканалі рашэньне гарвыканкаму пра дамовы на абслугоўваньне акцыяў са службай ЖКГ, міліцыянтамі і мэдыкамі. Апошнія ж ад заключэньня неабходных дамоваў ізноў ухіліліся...