web analytics
У дзіцячым харчаваньні, вырабленым Віцебскім садавінагародніным камбінатам, знайшлі кaвалак шкла » article » За правы чалавека

У дзіцячым харчаваньні, вырабленым Віцебскім садавінагародніным камбінатам, знайшлі кaвалак шкла

23 February 2015 | admin |

Дзіцячае харчаваньнеПюрэ ў шырокім асартымэнце вырабляе цэх дзіцячага харчаваньня камбінату. Дар’я Гараюціна - зь ліку пастаянных спажыўцоў, заўсёды з даверам ставілася да першага прыкорму свайго малога, пакуль не знайшла ў слоічку пюрэ зь яблыкаў і чарніцаў, выпушчанага 29 лістапада 2013 году другой зьменай камбінату, кавалак шкла.

Натуральна, жанчына была проста шакаваная, тым больш што дзіця само выплюнула аскепак. На шчасьце, усё абышлося, малы адчувае сябе добра.

Выпадак сапраўды абуральны, але, як адзначыла начальніца вытворчай лябараторыі Дыяна Катовіч, адзінкавы. «Падчас правядзеньня расьсьледаваньня па згаданым выпадку выяўлена, што прычынай патрапленьня шкла ў прадукт стала нядбалае стаўленьне работнікаў да выкананьня сваіх абавязкаў. Вінаватыя асобы ўжо панесьлі пакараньне», - запэўніла спэцыяліст.

«Апошняй інстанцыяй, якая стаіць на кантролі якасьці дзіцячага харчаваньня, зьяўляюцца бацькі маляняці. Таму любыя прадукты, якое вы даяце дзіцяці, незалежна ад тары і вытворцы, перад ужываньнем трэба абавязкова каштаваць на смак і дадаткова пераціраць празь сіта - гэта зойме ўсяго некалькі хвілін, але будзе гарантаваць бясьпеку прадукту, - адзначыла Дыяна Генадзьеўна.

Таксама падчас расьсьледаваньня высьветлілася, што ўся партыя харчаваньня ўжо раскупленая, у сувязі з чым адклікаць прадукцыю не ўяўляецца магчымым. Прадпрыемства перапрасіла перад Дар’яй Гараюцінай і кампэнсавала ёй панесеныя выдаткі.

vitvesti.by

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.