web analytics
Работнікі збанкрутавалага ААТ «КІМ» паскардзіліся ў пракуратуру на затрымку заробкаў » article » За правы чалавека

Работнікі збанкрутавалага ААТ «КІМ» паскардзіліся ў пракуратуру на затрымку заробкаў

23 February 2015 | admin |

KIM17 лютага, у той самы дзень, калі эканамічны суд прызначыў на Віцебскае ААТ «КІМ» часовага ўпраўляючага, каля 30 работнікаў вязальнага цэху падалі калектыўную скаргу ў пракуратуру. Кімаўцы скардзяцца ў гарадзкую пракуратуру на тое, што ім яшчэ не выплачаная заработная плата за лістапад і сьнежань 2014 году.

Паводле слоў работнікаў «КІМ» кіраўніцтва ахапіла паніка. Яны непакояцца, што кіраўнікі цяпер больш дбаюць пра ўдалае звальненьне са збанкрутавалага прадпрыемства, чымся пра свае службовыя абавязкі.

news.vitebsk.cc

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.