web analytics
Пракуратура Віцебскай вобласьці выявіла санітарна-эпідэміялягічныя парушэньні на аб’ектах гандлю » article » За правы чалавека

Пракуратура Віцебскай вобласьці выявіла санітарна-эпідэміялягічныя парушэньні на аб’ектах гандлю

17 February 2015 | admin |

Prakuratura Viciebskaj voblasciОрганы пракуратуры Віцебскай вобласьці сумесна з органамі санітарнага нагляду ў пэрыяд навагодніх і калядных сьвятаў правялі рэйдавыя мерапрыемствы па аб’ектах гандлю з мэтай выяўленьня парушэньняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў, а таксама ў санітарна-эпідэміялягічнай сфэры, паведамілі ў Генпракуратуры.

У прыватнасьці, выяўленыя факты рэалізацыі мясных паўфабрыкатаў, малочнай прадукцыі, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў са скончаным тэрмінам прыдатнасьці. Апроч таго, абсталяваньне, гандлёвыя паліцы і вітрыны гандлёвых аб’ектаў знаходзіліся ў антысанітарным стане, тавары захоўваліся ў неналежных умовах.

Напрыклад, пракуратурай Аршанскага раёну пры абсьледаваньні крамы ПГУП “ЮрцСэрвіс” выяўленыя выпадкі продажу прадуктаў харчаваньня са скончаным тэрмінам прыдатнасьці, парушэньні пры захоўваньні і рэалізацыі гатовай мясной і рыбнай прадукцыі. За дапушчаныя парушэньні прадавец крамы прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасьці паводле артыкулу 16.8 КаАП (парушэньне санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў).

У сувязі зь невыкананьнем патрабаваньняў пажарнай бясьпекі на гандлёвым аб’екце пракуратурай раёну начальніку Аршанскага ГРАНС накіраванае даручэньне аб падрыхтоўцы справы аб адміністрацыйным правапарушэньні, прадугледжаным часткай 1 артыкулу 23.56 КаАП (парушэньне заканадаўства аб пажарнай бясьпекі), у дачыненьні да вінаватай асобы ПГУП “ЮрцСэрвіс”.

На патрабаваньне пракурора Сеньненскага раёну за неналежнае захоўваньне прадукцыі і рэалізацыю тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасьці ў крамах Сеньненскага райпо і КФХ “Аграсэрвіс Плюс” шэсьць чалавек прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці паводле артыкулу 16.8 КаАП (парушэньне санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў), старшыню праўленьня Сеньненскага райпо ўнесенае прадстаўленьне аб ліквідацыі парушэньняў заканадаўства ў гэтай сфэры.

Аналягічныя парушэньні заканадаўства выяўлены пракурорамі г. Віцебску, Бешанковіцкага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Пастаўскага, Талачынскага, Ушацкага, Чашніцкага і іншых раёнаў.

Па выніках рэйдавых мерапрыемстваў пракурорамі гарадоў і раёнаў вобласьці кіраўнікам арганізацыяў, якія дапусьцілі парушэньні заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і санітарна-эпідэміялягічнага заканадаўства, унесеныя 7 прадстаўленьняў, вынесеныя 3 прадпісаньні. На патрабаваньне пракурораў 56 асоб прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці, 14 - да дысцыплінарнай.

belta.by

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.