Архіў за February, 2015
Saturday, February 28th, 2015
Незвычайнае судовае паседжаньне адбылося ў Віцебску. Праваабаронца Павал Левінаў падаў скаргу на дзеяньні чыноўніцы, якая забараніла яму праводзіць пікет, і прысутнічаў на паседжаньні, знаходзячыся... у сваёй кватэры. Суд прайшоў у выглядзе тэлеканфэрэнцыі праз інтэрнэт.
Каментаваць »
Thursday, February 26th, 2015
Становішча ўкраінскіх грамадзян, вымушаных пакінуць родны дом у сувязі з ваенным канфліктам, знаходзіцца пад увагай ня толькі той краіны, куды яны прыбываюць у пошуках мірнага жыцьця, але і розных міжнародных аб'яднаньняў і супольнасьцяў. Менавіта з гэтай мэтай прадстаўнікі ўпраўленьня Вярхоўнага камісарыяту ААН па справах уцекачоў ...
Каментаваць »
Thursday, February 26th, 2015
22 лютага беларускі музыка Яўген Барышнікаў у невялікім памяшканьні арт-базы Vitebsk4me выконваў пад гітару свае ўласныя творы. Але як гэта зазвычай бывае з прадстаўнікамі беларускага андэграўнднага мастацтва, нягледзячы на шэраг прафэсійных дасягненьняў, імя музыкі вядомае толькі вузкаму колу прафэсіяналаў ды заўзятым прыхільнікам ягонае творчасьці. Відаць ...
Каментаваць »
Tuesday, February 24th, 2015
Віцебск стаў 45-м горадам краіны, у якім былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Беларуская глыбіня». Сустрэча з прыхільнікамі ягонай творчай і палітычнай дзейнасьці адбылася 21 лютага, у памяшканьні «Эўрапейскага клюбу».
Каментаваць »
Monday, February 23rd, 2015
Валянціна Аліневіч сустрэлася з сынам у калёніі. «У суботу адбылося кароткатэрміновае спатканьне, - паведаміла маці палітвязьня. - Усё, як звычайна. Выехалі зь Менску ўранку, ня ведаючы, дадуць нам з мужам убачыць яго ці не. На гэты раз спатканьне адбылося, але права на перадачу, якая належыць адзін ...
Каментаваць »
Monday, February 23rd, 2015
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў ўладальніка сайту www.gorodvitebsk.by вінаватым у парушэньні аўтарскіх правоў і аштрафаваў яго на 3 750 000 рублёў.
Каментаваць »
Monday, February 23rd, 2015
«Марко» можа ня выканаць забавязаньняў, ускладзеных на кампанію ўказам прэзыдэнта - стварэньне абутковага голдынгу да 2016 году знаходзіцца пад пагрозаю. Далучэньне стратных прадпрыемстваў да пасьпяховых, і стварэньне такім спосабам буйных голдынгаў было гітом прамысловай палітыкі мінулага ўраду Міхаіла Мясьніковіча. Не абмінула чара гэтая і лідэра ...
Каментаваць »
Monday, February 23rd, 2015
17 лютага, у той самы дзень, калі эканамічны суд прызначыў на Віцебскае ААТ «КІМ» часовага ўпраўляючага, каля 30 работнікаў вязальнага цэху падалі калектыўную скаргу ў пракуратуру. Кімаўцы скардзяцца ў гарадзкую пракуратуру на тое, што ім яшчэ не выплачаная заработная плата за лістапад і сьнежань 2014 году.
Каментаваць »
Monday, February 23rd, 2015
Пюрэ ў шырокім асартымэнце вырабляе цэх дзіцячага харчаваньня камбінату. Дар'я Гараюціна - зь ліку пастаянных спажыўцоў, заўсёды з даверам ставілася да першага прыкорму свайго малога, пакуль не знайшла ў слоічку пюрэ зь яблыкаў і чарніцаў, выпушчанага 29 лістапада 2013 году другой зьменай камбінату, кавалак шкла.
Каментаваць »
Friday, February 20th, 2015
Праектна-каштарысная дакумэнтацыя на правядзеньне газаправоду ў завулку Юбілейным у Полацку распрацоўвалася яшчэ Полацкім гарвыканкамам, які ў 2013 годзе быў рэарганізаваны. Як вынік, «прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці асоб, якія падпісалі акт выбару зямельнага ўчастку, не ўяўляецца магчымым».
Каментаваць »