web analytics
2015 January » archive » За правы чалавека

Архіў за January, 2015

Віцебскі чыноўнік: Хто за будоўлю паліклінікі — той вораг дзяржаўнага ладу

Tuesday, January 27th, 2015

Начальнік управы аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Юры Дзеркач публічна абвінаваціў найбольш актыўных прыхільнікаў будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Білева ў тым, што яны нібыта падрываюць дзяржаўны лад. Пра іх жа намесьнік старшыні гарвыканкаму Ўладзімер Шлома выказаўся расейскай прымаўкай: «В семье не без урода».

Віцебскі абласны суд ня хоча аднаўляць правы прафсаюзнага лідэра

Monday, January 26th, 2015

>Віктар Стукаў, кіраўнік суполкі СПБ прадпрыемства «Полацак-Шкловалакно», зьвярнуўся ў абласны суд са скаргай на дыскрымінацыю чальцоў незалежнай прафсаюзнай арганізацыі. Але ў судзе сказалі, што ён зьвяртаецца «не па адрасе». Месяц таму ў задавальненьні ягонай скаргі адмовіў суд Полацку і Полацкага раёну.

Чатыры крамы сеткі “Родная сторона” ў Віцебску аднавілі дзейнасьць

Saturday, January 24th, 2015

Дзейнасьць віцебскіх крамаў гандлёвай сеткі "Родная сторона" адноўленая з 16 студзеня. Гандаль у чатырох з васьмі віцебскіх крамаў "Родная сторона" быў прыпынены 7 студзеня ў выніку пазаплянавай тэматычнай апэратыўнай праверкі. "У гэтых гандлёвых аб'ектах былі выяўленыя істотныя парушэньні ў частцы невыкананьня асартымэнтнага пераліку і рэалізацыі ...

Рабочыя сельгаспрадпрыемства ў Гарадку: «Дырэктар урэзаў заробак да 900 тысяч бруднымі, як нам жыць на гэтыя грошы?»

Friday, January 23rd, 2015

Ужо ня ведаем, што і рабіць, - уздыхаюць работнікі фэрмы ў вёсцы Лажані, што ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Фэрма належыць ААТ «Гарадоцкі райаграпрамснаб» - гэта сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое займаецца вытворчасьцю малака і мяса буйной рагатай жывёлы.

Здарэньне на ААТ ”Полацак-Шкловалакно”: Зь печы вырвалася расплаўленае шкло

Thursday, January 22nd, 2015

На прадпрыемстве "Полацак-Шкловалакно" ўвечары 14 студзеня адбылося здарэньне. У адным з цэхаў зь печы вырвалася расплаўленая шкломаса, якую варылі пры тэмпэратуры 1500 градусаў Цэльсія для далейшага атрыманьня тэкстыльнага шкловалакна. Яна пацякла ў спэцыяльны басэйн і заняла каля 10 квадратных мэтраў.

Распачаліся ганеньні на крышнаітаў?

Thursday, January 22nd, 2015

Некалькі дзён таму у Полацку былі затрыманыя двое сяброў крышнаіцкай суполкі, на якіх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні паводле артыкулу 17.1 “Дробнае хуліганства”. 15 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адзін з затрыманых змог азнаёміцца з матэрыяламі справы і напісаць заяву-хадатайніцтва пра перанос судовага паседжаньня ...

Пракуратура: Прыватызацыйны кошт кватэры ў Чашніках перавышаў сапраўдны ўдвая

Thursday, January 22nd, 2015

У Чашніках прыватызацыйны кошт кватэры перавышаў сапраўдны ў 2 разы. Як паведаміла пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласьці Марына Рыжова, завышэньне кошту выяўленае падчас праверкі.

Вёска пад Віцебскам больш за месяц жыве без вады

Tuesday, January 13th, 2015

Вёска Шылкі знаходзіцца прыкладна ў 25 кілямэтрах ад Віцебску, амаль на мяжы зь Сеньненскім раёнам. Тут, ня лічачы дачнікаў, 9 жылых хатаў, у пераважнай большасьці якіх жывуць пэнсіянэры, і з пачатку сьнежня ў іх няма крыніцы вады.

Падпалкоўнік юстыцыі: Нам непрыемна, што вы здымаеце будынак Сьледчага камітэту (відэа)

Monday, January 12th, 2015

Сябры КХП-БНФ давалі тлумачэньні ў Сьледчым камітэце наконт знойдзеных імі парэшткаў меркаваных ахвяраў масавых расстрэлаў у лесе пад вёскай Хайсы Віцебскага раёну. Калі партыйцы выйшлі з будынку СК, мясцовыя незалежныя журналісты папрасілі іх адказаць на пытаньні з запісам на відэа. Але ледзь пасьпелі журналісты ўключыць відэакамэру, ...

Віцебчукі: Je suis Charlie

Sunday, January 11th, 2015

Праваабаронцы і журналісты Віцебску ў памяць ахвяраў тэракту ў Францыі сфатаграфаваліся з плякатамі, на якіх было напісана «Je suis Charlie» («Я – Шарлі»). Гэтак яны выказалі сваю салідарнасьць з французскім народам. Таксама на памяць людзей, якія загінулі ў выніку нападу на рэдакцыю францускага часопісу «Charlie Hebdo», былі ўскладзеныя кветкі да ...