Архіў за January, 2015
Saturday, January 31st, 2015
Невядомыя зламысьнікі ўзламалі блог «Вольная зона Беларусь», які вядзе ў «Жывым часопісе» віцебчук Сяргей Белязека. Цягам двух сутак аўтар ня мог зайсьці на свой сайт. І толькі ўмяшаньне адміністрацыі «Жывога часопісу» дапамагло вырашыць праблему: праца блогу была адноўленая.
Каментаваць »
Saturday, January 31st, 2015
Праваахоўныя органы выявілі ў 2014 годзе 13 злачынстваў карупцыйнай і эканамічнай накіраванасьці, у тым ліку 7 злачынстваў, зьвязаных са злоўжываньнем уладай або службовымі паўнамоцтвамі, 2 крадзяжы праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі і 4 факты парушэньня правілаў аб зьдзелках з каштоўнымі мэталамі і камянямі, паведаміла старшы памочнік ...
Каментаваць »
Saturday, January 31st, 2015
Зьніжэньне даверу да міліцыі назіраецца па ўсёй Беларусі. У 2014 годзе ў Віцебскай вобласьці сярэдні ўзровень поўнага даверу насельніцтва да міліцыі зьнізіўся з 36,2% да 35,5% і дасягнуў узроўню 2011 году.
Каментаваць »
Thursday, January 29th, 2015
Яўген Васьковіч, які адбывае тэрмін пакараньня ў магілёўскай калёніі, мае праблемы са здароўем. "Падтрымаць палітвязьня – гэта наш абавязак", - гаворыць інцыятарка збору сродкаў, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацьцяна Севярынец.
Каментаваць »
Thursday, January 29th, 2015
Кіраўнік рок-клюбу «Doors» Аляксандар Мухін адстаяў свае правы ў Віцебскім абласным судзе. Яму ўдалося канчаткова давесьці, што летась яго незаконна затрымалі і зьмясьцілі на прымусовае псіхіятрычнае лекаваньне.
Каментаваць »
Thursday, January 29th, 2015
Скандальна вядомы віцебскі палітык Сяргей Рыжоў, які спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 годзe, але не набраў патрэбнай колькасьці подпісаў выбаршчыкаў, зьмешчаны ў СІЗА паводле абвінавачаньня ў хуліганстве сэксуальнага характару ў дачыненьні да мужчыны бяз пэўнага месца жыхарства, паведамляе by24.org.
Каментаваць »
Wednesday, January 28th, 2015
Полацкія службы ачысткі вуліц пасыпаюць тратуары для пешаходаў хімікатамі, прызначанымі для апрацоўкі аўтамабільных дарог. Але гэта не ратуе ад галалёду, што прыводзіць да траўмаў грамадзян, часам са сьмяротным зыходам.
Каментаваць »
Wednesday, January 28th, 2015
Невядомыя разьмясьцілі ў сацыяльных сетках абразьлівыя ды ілжывыя допісы пра прыхільнікаў стварэньня партыі БХД і іншых актывістаў. Інфармацыю пра допісы разаслалі як іхным асабістым знаёмым, так і аднадумцам зь ліку дэмакратычнай апазыцыі ды незалежным журналістам.
Каментаваць »
Tuesday, January 27th, 2015
Пра гатоўнасьць стаць кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэньні Сяргея Рыжова абвясьціў віцебскі «лекар-праўдаруб» Ігар Пастноў. Сваё бачаньне будучай выбарчай кампаніі з удзелам Сяргея Рыжова ён апісвае ў разьмешчаным у інтэрнэце «адкрытым лісьце да першых асобаў дзяржавы і дэпутацкага корпусу».
Каментаваць »
Tuesday, January 27th, 2015
Прызнаўшы фотасесію на фоне гарадскога графіці несанкцыянаваным пікетаваньнем, суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў шэсьць удзельнікаў. Спробы абскардзіць гэта рашэньне ў абласным судзе посьпеху не мелі. Цяпер пададзеня скаргі на імя старшыні абласнога суда.
Каментаваць »