web analytics
2014 December » archive » За правы чалавека

Архіў за December, 2014

У Віцебску зачысьцілі стыхійны гандаль

Wednesday, December 24th, 2014

Блышыны кірмаш, які ў Віцебску утварыўся насупраць Полацкага рынку каля дому №12 на рагу вуліц Цітова і Лякаматыўнай, зачышчаны і пустуе. У нядзелю, 21 сьнежня, на ўскрайку звычайнай пляцоўкі таўкучкі заставаліся толькі з паўтара дзясятка самых трывалых бабуль. Яны прадавалі зь зямлі салёныя агуркі і квашаную ...

Крамы Віцебшчыны ашукваюць пакупнікоў

Wednesday, December 24th, 2014

Гандлёвыя аб'екты замест таго, каб адсочваць тавары па тэрмінах прыдатнасьці і своечасова ад іх пазбаўляцца, працягваюць прапаноўваць іх спажыўцу. Супрацоўнікі тэрытарыяльнага аддзелу кантролю гандлёвай інспэкцыі па Віцебскай вобласьці Міністэрства гандлю Беларусі ў кастрычніку-лістападзе праверылі 57 аб'ектаў гандлю і грамадзкага харчаваньня.

Андрэй Гайдукоў параўнаў умовы ўтрыманьня ў ЦІП Наваполацку з умовамі ў СІЗA

Wednesday, December 24th, 2014

Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24 лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцыяў яго асудзілі на 10 сутак, а пасьля, 5 сьнежня, яшчэ на 5 сутак. Актывіст распавёў правабаронцам новыя ...

Праваабаронца Леанід Сьвецік: Трэба вырашаць праблему страхаваньня жыцьця і здароўя зьняволеных

Friday, December 19th, 2014

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прапановай разгледзець пытаньне пра страхаваньне жыцьця і здароўя зьняволеных (асуджаных). Дэпутаты пераслалі прапанову праваабаронцы ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў і Міністэрства фінансаў, адкуль прыйшлі адказы, зь якіх вынікае, што дзяржаўныя органы не зацікаўленыя ...

Чарговы штраф за фота з птушкамі і клеткамі: 25 базавых велічынь Паўлу Левінаву (відэа)

Thursday, December 18th, 2014

17 сьнежня ў Чыгуначным райсудзе Віцебску завяршыўся апошні судовы працэс над удзельнікамі фотасэсіі «з клеткамі і птушкамі». Судовы працэс над Паўлам Левінавым вяла судзьдзя Алена Цыганкова. Паводле яе рашэньня, Павал Левінаў мусіць выплаціць штраф у памеры 25 базавых адзінак — 3 мільёны 750 тысяч рублёў.

Старшыня раённага суду прызнала скаргу апазыцыянэра абгрунтаванай

Tuesday, December 16th, 2014

Сябра партыі КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў пакінуў запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў суду Чыгуначнага раёну Віцебску. Ён паскардзіўся на парушэньне працэсуальных нормаў судзьдзёй Аленай Цыганковай, якая не пусьціла яго на адкрытае судовае паседжаньне. Вынік: скарга прызнаная абгрунтаванай. У выпадку паўторнага такога парушэньня з боку судзьдзі ...

Пракуратура выявіла парушэньні ў дзейнасьці прадпрыемстваў АПК у пэрыяд уборачнай кампаніі

Monday, December 15th, 2014

Як паведамляе Генэральная пракуратура Беларусі, органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці выяўленыя парушэньні заканадаўства ў дзейнасьці прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу ў пэрыяд уборачнай кампаніі. Вынікі наглядных праверак сьведчаць пра тое, што кіраўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў не прымаліся вычарпальныя меры па забесьпячэньні захаванасьці ўласнасьці, спыненьні безгаспадарчасьці, выкананьні правілаў аховы працы ...

На ААТ «Нафтан» вырашылі зэканоміць на малацэ за шкоднасьць

Sunday, December 14th, 2014

З 1 студзеня 2015 году работнiкам, якiя працуюць у шкодных і небясьпечных умовах на ААТ «Нафтан», малако будзе выдавацца толькі ў дзень працы. Таксама нельга будзе выносіць малако за межы прадпрыемства.

У Віцебску забаранілі ладзіць фотасэсію

Saturday, December 13th, 2014

Праваабаронца Павал Левінаў зьвяртаўся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, куды ён паведаміў, што зьбіраецца сфатаграфавацца зь сябрамі. Пры гэтым падкрэсьліў, што ўдзельнікі фотасэсіі маюць адзіную мэту – толькі сфатаграфавацца. Аднак у адказ атрымаў ліст з забаронай: маўляў, ён ня выканаў патрабаваньняў рашэньня гарвыканкаму "Аб масавых ...

Віцебскія актывісты даслалі ў Мінздраў больш за 1000 подпісаў за якасную мэдыцыну

Saturday, December 13th, 2014

Зварот ад імя больш за 1000 віцебчукоў быў дасланы поштаю у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Таксама лісты былі асабіста перададзеныя ў Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў.