web analytics
Актывістаў Пастаўшчыны і Глыбоччыны пазнаёмілі з Эўрапейскай хартыяй мясцовага самакіраваньня » article » За правы чалавека

Актывістаў Пастаўшчыны і Глыбоччыны пазнаёмілі з Эўрапейскай хартыяй мясцовага самакіраваньня

31 December 2014 | admin |

Сэмінар „Самакіраванне і грамадства” -1Пра мясцовае самакіраваньне і ўдзел грамадзянаў у вырашэньні пытаньняў на мясцовым узроўні гаварылі на сэмінары ў Паставах. Яго ладзіла грамадзкае аб’яднаньне „Самакіраваньне і грамадзтва” для актывістаў Пастаўшчыны і Глыбоччыны.

Паводле словаў кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня Хрыстафора Жаляпава, гэтае аб’яднаньне было створанае дзеля таго, каб спрыяць актывізацыі дзейнасьці простых грамадзянаў у вырашэньні тых мясцовых праблемаў, якія ёсьць у кожным населеным пункце: „Усё ж такі Беларусь – гэта эўрапейская краіна, і мы ўсе хочам, каб гэта была эўрапейская краіна. Для таго, каб мы былі эўрапейскай краінай, мы мусім ствараць той асяродак, у якім мы жывём паводле эўрапейскіх стандартаў. У Эўропе самае галоўнае – гэта ўдзел грамадзян, у Эўропе людзі вырашаюць, як яны павінны жыць”.

На сэмінары прысутных пазнаёмілі з Эўрапейскай хартыяй мясцовага самакіраваньня. А таксама разгледзелі сучаснае заканадаўства пра грамадзкае тэрытарыяльнае самакіраваньне і ўдзел грамадзян у вырашэньні пытаньняў мясцовага значэньня праз грамадзкія абмеркаваньні і звароты.

Сэмінар „Самакіраванне і грамадства” -2

Леанід Гаравы, Хрыстафор Жаляпаў

Сэмінар „Самакіраванне і грамадства” -3

Радыё Рацыя

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.