web analytics
У Віцебску адмоўлена ў правядзеньні пікету за якасную мэдыцыну » article » За правы чалавека

У Віцебску адмоўлена ў правядзеньні пікету за якасную мэдыцыну

27 November 2014 | admin |

БХД - За якасную мэдыцынуУ Віцебску гарадзкія ўлады адмовілі ў правядзеньні пікету 30 лістапада «За якасную мэдыцыну» ў горадзе. Заяўку 12 лістапада ў межах кампаніі «Народны кантроль» падалі прадстаўнікі «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Афіцыйная прычына адмовы – адсутнасьць дамоваў з камунальнымі, мэдычнымі і праваахоўнымі службамі па забесьпячэньні прыборкі і аховы пікету.

Аднак, адзначае каардынатарка аргкамітэту БХД Тацьцяна Севярынец, без дазволу на правядзеньне пікету камунальнікі, мэдыкі і міліцыянты адмаўляюцца падпісваць якія-кольвек дамовы.

bchd.info

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.