web analytics
2014 November » archive » За правы чалавека

Архіў за November, 2014

Гняздо, раскіданае віцебскім «Жылбудам» (відэа)

Sunday, November 30th, 2014

Паўмесяца спатрэбілася «Жылбуду», каб ушчэнт разбурыць дыхтоўны дом амаль ў самым цэнтры Віцебску. Участак зямлі блізу моста Блахіна стаўся для кагосьці смачным кавалкам.

Тацьцяна Севярынец: Працы непачаты край

Saturday, November 29th, 2014

Апошнім часам у стужцы навін усё часьцей згадваецца кампанія «За якасную мэдыцыну ў Віцебску». Актывістка кампаніі, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацьцяна Севярынец распавяла карэспандэнту «Дыялёгу» пра тое, як узьнікла ідэя правядзеньня гэтай кампаніі, і пра дзейнасьць, што ладзіцца ў яе межах.

За журналісцкую фотасэсію ў Віцебску — штрафы ад 2,7 да 3 мільёнаў рублёў

Saturday, November 29th, 2014

28 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбыліся слуханьні адміністрацыйных справаў журналістаў, якія сфатаграфаваліся на фоне гарадзкога графіці напярэдадні 5 лістапада. Зьміцер Казакевіч і Алена Сьцяпанава атрымалі штрафы ў 20 базавых велічыняў кожны (3 мільёны беларускіх рублёў), а Алена Шабуня - 18 базавых за парушэньне артыкулу ...

У Воршы ловяць футбольных фанатаў за марш па цэнтры гораду

Saturday, November 29th, 2014

16 лістапада ў Воршы адбыўся футбольны матч паміж клюбамі "Ворша" і "Крумкачы". Перад матчам мясцовыя фанаты групай прайшлі ад будынку езуіцкага калегіюму да стадыёну. Яны несьлі банэр і палілі фаеры. Як піша сайт belultras.by, пасьля таго, як інфармацыя пра шэсьце зьявілася ў СМІ, міліцыя ацаніла яго як ...

Полацкія ўлады праігнаравалі котку ў плавільнай печы

Saturday, November 29th, 2014

Справа тычылася інцыдэнту на ААТ «Полацак-Шкловалакно»: актывісты хацелі атрымаць ад уладаў абгрунтаваны адказ, ці насамрэч на загад кіраўніцтва аднаго з цэхаў у плавільнай печы жыўцом спалілі котку з кацянятамі.

Дзяржаўнае радыё «Віцебск»: «Песьні па-беларуску мы ня ставім»

Friday, November 28th, 2014

Тое, што большасьць беларускіх радыёстанцыяў лічаць кампазыцыі жорсткім нефарматам толькі за тое, што яны прасьпяваныя на беларускай мове, пацьвердзілася чарговы раз. Музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна адкрыта заявіла, што песьні на беларускай мове не ратуюцца ў іх этэры.

У Воршы сабралі 600 подпісаў “За годнае мэдычнае абслугоўваньне”

Friday, November 28th, 2014

Больш за 600 жыхароў Воршы паставілі свае подпісы пад патрабаваньнем да Аршанскага райвыканкаму выканаць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў галіне аховы здароўя ў адпаведнасьці з артыкулам 9 Закону РБ №322-З ад 11.11.2009 г. "Аб дзяржаўных мінімальных стандартах", паведаміў пра хаду кампаніі "Народны кантроль" каардынатар аргкамітэту БХД ...

Павал Левінаў: “Я паведаміў у раённую адміністрацыю, што хачу сфатаграфавацца зь сябрамі. Няўжо не дазволяць?”

Thursday, November 27th, 2014

Праваабаронца хоча атрымаць афіцыйны адказ, ці можна фатаграфавацца ў Віцебску без дазволу ўладаў. Падставай для звароту ў адміністрацыю стаў інцыдэнт зь віцебскімі журналістамі і актывістамі, якіх вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі "на падставе" здымкаў з фотасэсіі.

У Віцебску адмоўлена ў правядзеньні пікету за якасную мэдыцыну

Thursday, November 27th, 2014

У Віцебску гарадзкія ўлады адмовілі ў правядзеньні пікету 30 лістапада «За якасную мэдыцыну» ў горадзе. Заяўку 12 лістапада ў межах кампаніі «Народны кантроль» падалі прадстаўнікі «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Афіцыйная прычына адмовы – адсутнасьць дамоваў з камунальнымі, мэдычнымі і праваахоўнымі службамі па забесьпячэньні прыборкі і аховы ...

Беларуская асацыяцыя журналістаў і Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў пратэстуюць супраць перасьледу калег у Віцебску

Thursday, November 27th, 2014

Напярэдадні 5 лістапада, Сусьветнага дня “Станем за журналістыку”, група віцебскіх сябраў ГА “БАЖ” сфатаграфавалася на фоне будынку зь вядомым гарадзкім графіці – выявамі клетак, зь якіх вылятаюць зробленыя з газэты птушкі. Цяпер удзельнікаў фотасэсіі выклікаюць у Чыгуначны РАУС Віцебску, складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай ...