web analytics
2014 October » archive » За правы чалавека

Архіў за October, 2014

Кіраўніком драмтэатру ў Віцебску прызначаны былы намесьнік дырэктара «Белшыны»

Sunday, October 26th, 2014

Міністар культуры Барыс Сьвятлоў паведаміў, што новым дырэктарам акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску прызначаны Аляксандар Старых, былы намесьнік дырэктара па сацыяльных пытаньнях ААТ «Белшына».

У Віцебску абмеркавалі стан сыстэмы аховы здароўя

Sunday, October 26th, 2014

19 кастрычніка ў Віцебску адбыліся грамадзкія слуханьні “Як зрабіць мэдыцыну якаcнай і даступнай?”, якія падрыхтавалі ўдзельнікі ініцыятывы “Народны рэфэрэндум”. Сустрэча адбывалася ў Віцебскім “Эўрапейскім клюбе”. Каля 40 жыхароў Віцебску і Віцебскай вобласьці разам з экспэртамі і прадстаўнікамі партыйных і грамадзкіх арганізацый і рухаў абмеркавалі праблемы сучаснай ...

У Расеі зноў загінуў працаўнік зь Віцебску

Saturday, October 25th, 2014

20 кастрычніка на будоўлі ў Санкт-Пецярбургу сарваўся зь пятага паверху і разьбіўся 32-гадовы будаўнік зь Віцебску. Трагедыя адбылася на Васільеўскім востраве а 22:30. Грамадзянін Беларусі пры правядзеньні будаўніча-мантажных работ упаў з вышыні пятага паверху будаванага жылога будынку «Інвэстыцыйнай будаўнічай кампаніі НКС». Ад атрыманых траўмаў віцяблянін ...

Фанерныя аграгарадкі на Талачыншчыне

Saturday, October 25th, 2014

Жыхары двух дзясяткаў прэзыдэнцкіх домікаў у вёсцы Славені, што на Віцебшчыне, масава адмаўляюцца ад іх прыватызацыі. Да гэтага іх схіляе кіраўніцтва аграгарадка “Талачынская навінка”. Пад засваеньне на ўсё далі мільярд беларускіх грошай. Гэтага не хапіла, каб ва ўсёй вёсцы пакласьці асфальт. Два дзясяткі аградамкоў давялося “складаць” ...

Віцебскі прадпрымальнік вывеў у ценявы абарот паўмільярда рублёў, робячы рамонт дарог

Saturday, October 25th, 2014

Прадпрымальнік ў Віцебскім раёне вывеў у ценявы абарот паўмільярда рублёў, праводзячы рамонт дарог па замове мясцовых камунальнікаў, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю Беларусі. Прадпрымальнік выканаў рамонт дарожнага пакрыцьця на 13 аб'ектах у сельскіх населеных пунктах. Работы коштам 476,7 мільёнаў рублёў былі аплачаныя зь бюджэту.

Віцебскі абласны суд ня ўзяў пад увагу высновы Міністэрства інфармацыі

Saturday, October 25th, 2014

У Віцебскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі Тацьцяны Сячко. Жыхарку Воршы аштрафавалі за распаўсюд улётак пра "Народны рэфэрэндум", абвінаваціўшы яе ў парушэньні заканадаўства пра СМІ. Міністэрства інфармацыі пацьвердзіла, што ўлёткі да СМІ не належаць, але абласны суд ня ўзяў гэта пад увагу.

Віцебскія могілкі ператварыліся ў месца для выпівохаў

Saturday, October 25th, 2014

Могілкі пад назовам «Клінічныя» месьцяцца калі ня ў самым цэнтры Віцебску, то, прынамсі, не на ўскраіне. Побач Віцебскі тэхналягічны ўнівэрсытэт, некалькі школ і да адміністрацыі Кастрычніцкага раёну адзін тралейбусны прыпынак. Тым ня менш старыя могілкі, дзе ўжо даўно не хаваюць, знаходзяцца ў жахлівым стане. Зладзіць ...

Пастаўскае спажывецкае таварыства настальгуе па СССР

Friday, October 24th, 2014

Установа грамадзкага харчаваньня ў Паставах пад назвай “СССР” карыстаецца папулярнасьцю ў жыхароў і гасьцей гораду. Сталоўка аформленая ў стылі савецкіх часоў: на сьценах вісяць плякаты той эпохі, партрэты правадыроў. Належыць яна Пастаўскаму спажывецкаму таварыству.

Сьледчы камітэт: У дзеяньнях актывісткі адсутнічае склад злачынства

Wednesday, October 22nd, 2014

Выконваючы абавязкі начальніка Аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску маёр міліцыі К. Аднапалаў адмовіўся распачаць крымінальную справу паводле арт. 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыцьцяўленьнем імі правасудзьдзя) у дачыненьні да грамадзянскай актывісткі Надзеі Куканос.

Начальнік аддзелу МНС «супакоіў» праваабаронцу

Tuesday, October 21st, 2014

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў гарвыканкам з заявай, у якой прасіў паведаміць яму адрас найбліжэйшага бомбасховішча. «Гэтая інфармацыя патрэбная мне для забесьпячэньня абароны жыцьця і здароўя членаў маёй сям'і, а таксама жыхароў дому, у выпадку і пад час надзвычайнай сытуацыі», – напісаў ён у сваёй ...