web analytics
У Глыбокім і Германавічах прэзэнтавалі фільм «Глыбоцкая змова» » article » За правы чалавека

У Глыбокім і Германавічах прэзэнтавалі фільм «Глыбоцкая змова»

31 October 2014 | admin |

Прэзэнтацыя фільму Глыбоцкая змова - 1Фільм “Глыбоцкая змова” распавядае пра дзейнасьць Саюзу беларускіх патрыётаў у першыя пасьляваенныя гады ў Глыбокім і Паставах, пра тую жорсткасьць, якую праявіла савецкая дзяржава да гэтых юнакоў і дзяўчат. На сустрэчах выступіла таксама сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава.

Мяркуючы па рэакцыі гледачоў, фільм прысутным спадабаўся, яшчэ доўга ішло яго абмеркаваньне. Ну і вядома ж, не маглі не спадабацца песьні ў выкананьні спадарыні Тацьцяны, якую ўжо добра ведаюць у гэтых мясьцінах.

Прэзэнтацыя фільму Глыбоцкая змова - 2    Прэзэнтацыя фільму Глыбоцкая змова - 3

westki.info

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.