web analytics
Глыбокае: замест дапамогі інвалідам прапануюць “тэлефанаваць” » article » За правы чалавека

Глыбокае: замест дапамогі інвалідам прапануюць “тэлефанаваць”

26 October 2014 | admin |

Аўтазапраўка ў Глыбокім - 2У Глыбокім на адной з аўтазаправачных станцыяў вісяць абвесткі, якія прапануюць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасьцямі. Здавалася б, добрая справа, але тое, што там напісана падаецца зьдзекам. Тэкст шыльды наступны: “Калі вам патрэбна дапамога, тэлефануйце”. Гэты тэкст напісаны на дзьвюх мовах – расейскай і ангельскай, але нумару тэлефону нідзе не пазначана. Куды тэлефанаваць? У міліцыю, хуткую, або таму, хто зможа дапамагчы наліць бэнзін у машыну?

Зрэшты, ці шмат ёсьць людзей з абмежаванымі магчымасьцямі ў Глыбокім і ваколіцах, якія маюць аўтамабілі? У Глыбокім налічваецца 270 інвалідаў працаздольнага ўзросту, толькі палова зь іх працуе. Яны ў асноўным задзейнічаныя на грамадзкіх працах. Паводле слоў інвалідаў, яны атрымоўваюць па 400 – 700 тысяч беларускіх рублёў. Сапраўды, пра аўтамабіль ім застаецца толькі марыць. Вось так і вісяць непатрэбныя нікому абвесткі, зьдзіўляючы падарожнікаў, якія заяжджаюць на аўтазапраўку.

Аўтазапраўка ў Глыбокім - 1

spring96.org

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.