web analytics
2014 October » archive » За правы чалавека

Архіў за October, 2014

У Глыбокім і Германавічах прэзэнтавалі фільм «Глыбоцкая змова»

Friday, October 31st, 2014

Фільм “Глыбоцкая змова” распавядае пра дзейнасьць Саюзу беларускіх патрыётаў у першыя пасьляваенныя гады ў Глыбокім і Паставах, пра тую жорсткасьць, якую праявіла савецкая дзяржава да гэтых юнакоў і дзяўчат. На сустрэчах выступіла таксама сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава.

Павал Левінаў працягвае выяўляць абсурднасьць рашэньня Віцебскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах

Friday, October 31st, 2014

Праваабаронца Павал Левінаў праінфармаваў Віцебскі гарвыканкам аб правядзеньні адзінаасобнага вулічнага шэсьця. У якасьці маршруту ён пазначыў дарогу ад свайго дому да крамы "Віцебскія прадукты". І атрымаў пісьмовую забарону на падставе таго, што ня выканаў патрабаваньняў рашэньня гарвыканкаму "Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску".

Віцебскія актывісты добраўпарадкавалі месца пахаваньня ахвяр камунізму ў Паляях

Thursday, October 30th, 2014

Некалькі гадоў на ўзьлеску каля вёскі Паляі ствараецца самаробны мэмарыял – у памяць пра мірных жыхароў, якіх расстрэльвалі тут у 1930-50 гады. Тут усталявана некалькі крыжоў, і добраўпарадкаваньне гэтага месца стала клопатам віцебскіх актывістаў.

Інспэктар-мацяршчыньнік з Расонаў звольнены паводле рашэньня суду

Wednesday, October 29th, 2014

З моманту, калі ў сеціве распаўсюдзілася відэа з Полацку, якое выклікала рэзананс, мінуў тыдзень. У ім фігуруе «цывільны» Volkswagen, за стырном якога знаходзіўся апрануты ў форму супрацоўніка ДАІ мужчына. Кіроўца змушае аўтара роліку на Mercedes спыніцца, пасьля чаго падыходзіць і зьвяртаецца да яго ў нецэнзурнай форме. ...

КДК Віцебскай вобласьці ня стаў на просьбу апазыцыянэра караць чыноўнікаў

Wednesday, October 29th, 2014

Віцебскі абласны кіраўнік партыі БНФ Леанід Аўтухоў зьвярнуўся ў Камітэт дзяржкантролю з заявай аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці шэрагу службовых асоб. На думку Аўтухова, начальнік Гарадоцкага аддзелу занятасьці Галіна Сталярова і начальнік Гарадоцкага вузла паштовай сувязі Людміла Камякова парушылі яго правы і законныя інтарэсы, даўшы яму наўмысна скажоную інфармацыю. КДК ...

Помнік Караткевічу ў Віцебску зьбіраюцца перанесьці, каб пашырыць дарогу

Monday, October 27th, 2014

Прычына — будоўля новага Паўночнага моста, якая закране раён забудовы вуліцы Чэхава і сквэру каля плошчы Леніна. Пра пэрспэктывы пераносу распавёў Віталь Дубік, галоўны архітэктар Віцебску, адказваючы на пытаньні чытачоў газэты «Віцьбічы».

Скандальная справа па рэкордных прыпісках у беларускай малочцы скончылася правалам

Sunday, October 26th, 2014

Вярхоўны суд пакінуў у сіле апраўдальны прысуд, вынесены Віцебскім абласным судом наконт скандальнай крымінальнай справы дэпутата райсавету і дырэктара ААТ «Верхнядзьвінскі масласырзавод» Пятра Лаўрынова.

Палітвязень Ігар Аліневіч выйшаў з ШЫЗА пасьля 30 сутак

Sunday, October 26th, 2014

Палітвязень Ігар Аліневіч правёў у ШЫЗА Віцебскай калёніі 30 сутак. Ён быў пакараны штрафным ізалятарам за адмову мыць месцы агульнага карыстаньня.

Глыбокае: замест дапамогі інвалідам прапануюць “тэлефанаваць”

Sunday, October 26th, 2014

У Глыбокім на адной з аўтазаправачных станцыяў вісяць абвесткі, якія прапануюць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасьцямі. Здавалася б, добрая справа, але тое, што там напісана падаецца зьдзекам. Тэкст шыльды наступны: “Калі вам патрэбна дапамога, тэлефануйце”. Гэты тэкст напісаны на дзьвюх мовах – расейскай і ангельскай, але ...

У Аршанскім раёне - масавая гібель рыбы

Sunday, October 26th, 2014

Масавая гібель рыбы ў Аршанскім раёне зафіксаваная 14 кастрычніка ў вадасховішчы на ручаі Хатынь, які ўпадае ў рэчку Крапівенка. Інспэктары Аршанскай Дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету супольна з супрацоўнікамі Аршанскай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя правялі абсьледаваньне. Паводле папярэдніх дадзеных, крыніца забруджваньня - ...