web analytics
2014 September » archive » За правы чалавека

Архіў за September, 2014

Мясцовыя ўлады Віцебску забаранілі пікеты ў падтрымку Ўкраіны

Monday, September 22nd, 2014

Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пятро Сарапеня падавалі заяўкі на акцыі ў трох раёнах Віцебску. І з ўсіх трох раённых адміністрацыяў атрымалі адмовы. Паводле Яна Дзяржаўцава, мэтай меркаваных акцыяў было публічнае асуджэньне агрэсіі Расеі ў дачыненьні да незалежнай сувэрэннай Украіны.

Аляксандар Лукашэнка: На Аршанскім ільнокамбінаце шумна і пыльна

Monday, September 22nd, 2014

19 верасьня кіраўнік Беларусі наведаў ільнопрадпрыемствы ў Аршанскім раёне. Ён заявіў, што трэба адрадзіць ранейшую славу беларускага лёну: "Мы ўмеем працаваць зь лёнам, вырабляць зь яго тканіны, і страціць гэтую школу нельга, мы папросту ня маем на гэта права".

У Воршы распаўсюднікі касмэтыкі рэклямуюць тэрарыстаў «Наваросіі»

Monday, September 22nd, 2014

У офісе касмэтычнай фірмы Avon у Воршы па вул. Герцэна, 4 можна азнаёміцца з улёткай данецкіх тэрарыстаў. Улётка называецца "Фонд дапамогі Наваросіі" і ўтрымлівае фатаграфіі Стралкова-Гіркіна, Бабая і іншых дзеячаў так званай Данецкай народнай рэспублікі. Пра тое, як такая ўлётка зьявілася ў офісе вядомай касмэтычнай фірмы, ...

У Глыбокім жанчына-інвалід змагаецца за працу прыбіральшчыцы

Monday, September 22nd, 2014

Прыбіральшчыцы з заробкам у 1,3 мільёна могуць не працягнуць кантракт у мясцовай ЖКГ. Аксана ўладкавалася на працу ў мясцовую жыльлёва-камунальную гаспадарку 4 гады таму. Паводле слоў жанчыны, першапачаткова ў яе абавязкі ўваходзіла прыборка пад'ездаў шматпавярховікаў, але ў выніку яе пачалі скіроўваць і ў калгас, і на ...

Работнікі Віцебскай птушкафабрыкі сабралі подпісы ў абарону Ганны Шарэйка

Monday, September 22nd, 2014

Супрацоўнікі Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі сабралі паўтары тысячы подпісаў у абарону гендырэктара Ганны Шарэйка, якую абвінавачваюць у «злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі»

У Воршы зноў зьбіраюць подпісы за выратаваньне будынку базыльянскага кляштару

Friday, September 19th, 2014

Калектыўны ліст да Архіяпіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя падрыхтавалі мясцовыя краязнаўцы, занепакоеныя станам помніку архітэктуры, які належыць Віцебскай эпархіі праваслаўнай царквы. Ужо 10 гадоў будынак стаіць бяз даху, і аршанцы вымушаныя назіраць, як на іхных вачох рабураецца гістарычная каштоўнасьць, перададзеная мясцовымі ўладамі Віцебскай эпархіі.

Глыбоцкія актывісты зьбіраюць подпісы за закрыцьцё турмы

Friday, September 19th, 2014

У Глыбокім у межах кампаніі "Народны кантроль” утвораная ініцыятыўная група па зборы подпісаў за закрыцьцё турмы, якая знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў самым цэнтры гораду на беразе возера, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” па Віцебшчыне Тацьцяна Севярынец.

Уладзімер Караткевіч вярнуўся на родную вуліцу ў Воршы

Friday, September 19th, 2014

Гарэльеф пісьменьніка, які некалькі месяцаў таму быў зьняты з будынку Парытэтбанку на вуліцы імя Караткевіча ў Воршы, зноў зьявіўся на ранейшым месцы. На працягу некалькіх месяцаў аршанцаў турбавала пытаньне, чаму гарэльеф зьнік, і ці зьявіцца на ранейшым месцы.

Вярхоўны суд не абараніў права віцебчукоў на мірныя сходы

Friday, September 19th, 2014

Ліст з адмовай абавязаць цэнтральную гарадзкую паліклініку выконваць рашэньне выканкаму, кіраўніцтва якой адмаўляецца заключаць дамовы на абслугоўваньне акцыяў, атрымаў абласны каардынатар руху "За свабоду" Хрыстафор Жаляпаў.

У Віцебску прэзэнтавалі кнігу Алеся Бяляцкага «Іртутнае срэбра жыцьця» (відэа)

Thursday, September 18th, 2014

Аўтар прыехаў у Віцебск разам з укладальніцай кнігі Аленай Лапцёнак. На сустрэчы ў «Эўрапейскім клюбе» яны распавялі гісторыю стварэньня зборніка эсэ, што былі напісаныя ў зьняволеньні ў Бабруйскай калёніі, куды аўтар трапіў за праваабарончую дзейнасьць.