web analytics
Выйшаў з друку чарговы выпуск «Шэрай кнігі» » article » За правы чалавека

Выйшаў з друку чарговы выпуск «Шэрай кнігі»

30 September 2014 | admin |

Шэрая кнігаШтогоднік «Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне» публікуецца праваабаронцамі ўжо трэці сэзон запар. Новы выпуск, які складаецца больш як са 140 старонак, ахапляе сабой пэрыяд зь ліпеня 2013 па чэрвень 2014 гадоў.

Аснову матэрыялаў «Шэрай кнігі» склалі артыкулы пра парушэньні правоў чалавека, якія зьяўляліся цягам году на рэгіянальных праваабарончых сайтах «Віцебская вясна» і «За правы чалавека», а таксама публікацыі іншых інфармацыйных рэсурсаў. Як і раней, апроч друкаванага выданьня, існуе электронная вэрсія кнігі, якую кожны ахвотны можа спампаваць тут.

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.