web analytics
2014 September » archive » За правы чалавека

Архіў за September, 2014

Выйшаў з друку чарговы выпуск «Шэрай кнігі»

Tuesday, September 30th, 2014

Штогоднік «Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне» публікуецца праваабаронцамі ўжо трэці сэзон запар. Новы выпуск, які складаецца больш як са 140 старонак, ахапляе сабой пэрыяд зь ліпеня 2013 па чэрвень 2014 гадоў.

Сьледчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце гібелі рабочых на Наваполацкай ЦЭЦ

Monday, September 29th, 2014

Сьледчым камітэтам Рэспублікі Беларусь узбуджаная крымінальная справа па факце гібелі рабочых ААТ «Белэнэргарамналадка» падчас вытворчасьці рамонтных работ на Наваполацкай ЦЭЦ. Сьледчымі праведзены шэраг аглядаў на прадпрыемстве. У цяперашні час ажыцьцяўляецца выманьне дакумэнтацыі, вядуцца допыты спэцыялістаў ЦЭЦ. Прызначаныя экспэртныя дасьледаваньні. Сьледчая група працягвае працу на ...

На Арэхаўскім ільнозаводзе, які надоечы наведаў Лукашэнка, згарэла 50 тон сыравіны

Monday, September 29th, 2014

25 верасьня раніцай адбыўся пажар на складзе ААТ «Арэхаўскі льнозавод» ў Аршанскім раёне. Агнём зьнішчаны 50 тон ільнотрасты. Пацярпелых няма. На месца здарэньня неадкладна прыбылі супрацоўнікі падразьдзяленьняў МНС. Удалося выратаваць большую частку сыравіны - 720 тон. Прычына ўзгараньня і нанесеная шкода ўстанаўліваюцца. Расьсьледаваньнем займаецца Сьледчы ...

Грамадзкія актывісты Віцебску будуць разам змагацца за якасную мэдыцыну

Monday, September 29th, 2014

23 верасьня ў Віцебску была створаная пляцформа для сумеснай дзейнасьці палітычных і грамадзкіх структур гораду. На сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў аргкамітэту партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", гарадзкой арганізацыі камуністаў "Справядлівы сьвет", НГА "Пэрспэктыва", "Вольны горад", "Гавары праўду" былі абмеркаваныя найбольш вострыя праблемы гораду.

Віктар Марціновіч прэзэнтаваў у Віцебску раман «Мова 墨瓦»

Saturday, September 27th, 2014

Вядомы беларускі пісьменьнік, журналіст, мастацтвазнаўца Віктар Марціновіч прадставіць свой новы раман "Мова 墨瓦" на Франкфурцкім кніжным кірмашы. Аб гэтым аўтар кнігі, якую называюць "баявіком" пра беларускую мову, паведаміў прыхільнікам сваёй творчасьці на сустрэчы ў Віцебску. Яна адбылася 23 верасьня ў бітлз-клюбе "Паддашак".

Старшыню Віцебскага аблвыканкаму просяць вылучыць месцы для актыўных відаў спорту

Saturday, September 27th, 2014

«Вылучыце зямельныя ўчасткі для арганізацыі пляцовак для гульні ў лязэртаг і вяровачнага парку на дрэвах у парку "Мазурына"» - так называецца пэтыцыя, пад якой зьбіраюць подпісы інтэрнэт-карыстальнікаў.

Цэнтар па працы з прыхільнікамі перамен адкрыўся ў Віцебску (дададзена відэа)

Saturday, September 27th, 2014

25 верасьня ў Віцебску прэзэнтавалі чарговы Цэнтар па працы з прыхільнікамі перамен. На яго адкрыцьці прысутнічала больш за 40 чалавек. У межах мерапрыемства прагучала справаздача пра дзейнасьць альянсу «Талака» ў Віцебску і вобласьці. Адзін зь лідэраў альянсу Сяргей Калякін распавёў пра дзейнасьць «Талакі» ў краіне. Ганаровы ...

Віцебская вобласьць – аўтсайдэр у будаўніцтве жытла

Thursday, September 25th, 2014

Па выніках студзеня-жніўня 2014 году Віцебшчына заняла апошняе месца ў краіне па будаўніцтве жытла. За восем месяцаў бягучага году арганізацыямі Віцебшчыны ўсіх формаў уласнасьці пабудавана 3 тыс. новых кватэр (у студзені-жніўні 2013 году - 2,1 тыс. кватэр). Уведзена ў эксплёатацыю 221,8 тыс. квадратных мэтраў агульнай плошчы ...

Прыёмная мама з Воршы дамаглася, каб яе адклікалі з фармальнага адпачынку

Thursday, September 25th, 2014

Прыёмная маці-выхавальніца Сьвятлана Грачуліна дамаглася таго, каб аддзел адукацыі Аршанскага райвыканкаму адклікаў яе з фармальнага адпачынку. У Воршы прайшоў першы ў Беларусі суд па пазове прыёмных бацькоў-выхавальнікаў да мясцовага аддзелу адукацыі, у якім разглядалася немагчымасьць работніка адмовіцца ад працоўнага водпуску.

Абуральную безгаспадарчасьць выявіў КДК у Лёзненскім лясгасе

Tuesday, September 23rd, 2014

Праверка Камітэту дзяржаўнага кантролю і пракуратуры Віцебскай вобласьці выявіла ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе "Лёзьненскі лясгас" грубыя парушэньні патрабаваньняў ляснога заканадаўства пры ажыцьцяўленьні нарыхтоўкі драўніны, а таксама факты безгаспадарчасьці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.