web analytics
2014 August » archive » За правы чалавека

Архіў за August, 2014

В.а. старшыні Камітэту дзяржкантролю: Парушэньні бюджэтнага заканадаўства ў Віцебскай вобласьці носяць масавы характар

Friday, August 29th, 2014

Віцебская вобласьць зьяўляецца аўтсайдэрам паводле ўзроўню фінансавай дысцыпліны сярод рэгіёнаў Беларусі. Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў на паседжаньні калегіі КДК.

Віцебскія актывісты ствараюць новую сацыяльна-прававую арганізацыю

Friday, August 29th, 2014

Аўтар ідэі, сябра партыі БНФ Аляксандар Ільінец, зьбірае дакумэнты для рэгістрацыі аб’яднаньня "Прамэтэй". Устаноўчы сход арганізацыі аднадумцы ўжо правялі і цяпер вызначаюцца з канкрэтнымі накірункамі працы.

У Віцебскай вобласьці расьце колькасьць стратных арганізацыяў

Friday, August 29th, 2014

Па выніках першага паўгодзьдзя колькасьць стратных арганізацыяў Віцебшчыны ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам папярэдняга году вырасла практычна ўдвая. За I паўгодзьдзе 2014 году стратнымі былі 169 арганізацыяў, або 16,0% ад агульнай колькасьці арганізацыяў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за I паўгодзьдзе 2013 году - 91 ...

Больш за 50 чыноўнікаў Віцебшчыны прыцягнутыя да адказнасьці за фармалізм у працы са зваротамі грамадзян

Thursday, August 28th, 2014

Больш за 50 службовых асоб Віцебскай вобласьці прыцягнутыя да адказнасьці за неналежную працу са зваротамі грамадзян, паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем заканадаўства аб зваротах грамадзян Ірына Таўтын.

Рабочыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» мыюцца мазутам

Wednesday, August 27th, 2014

Пасьля працоўнай зьмены работнікі ААТ «Полацак-Шкловалакно» змушаныя былі мыцца вадой з мазутам, распавёў старшыня пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктар Стукаў. Паводле слоў рабочых, аказалася, што ва ўстаноўцы падагрэву вады адбылася ўцечка гаручага мазуту, які трапіў у гарачую ваду. Аднак выказваць абурэньне з прычыны здарэньня рабочыя не ...

Віцебскія актывісты адзначылі Дзень незалежнасьці Ўкраіны

Tuesday, August 26th, 2014

Некалькі сяброў руху «За свабоду» і партыі БНФ прайшлі па Віцебску з жоўта-блакітным украінскім сьцягам. Іхны маршрут распачаўся ад помніку князю Альгерду і завяршыўся ля крыжа Эўфрасіньні Полацкай на ўзьбярэжжы Дзьвіны каля Ўсьпенскага сабору.

Як міліцыя ў Дуброўне хавае канцы ў ваду

Monday, August 25th, 2014

Віктар Бугаёў, былы зьняволены з гораду Дуброўна Віцебскай вобласьці, не пакідаючы спробаў аспрэчыць прысуд, па якім адбываў пакараньне, спрабуе адшукаць у сваёй крымінальнай справе канцы, якія мясцовыя праваахоўнікі паспрабавалі схаваць так, каб не ўсплыла праўда.

На імя старшыні Аршанскага райвыканкаму пададзеная заяўка на святкаваньне 500-годзьдзя перамогі над Масквой

Monday, August 25th, 2014

Заяўку накіраваў Нацыянальны аргкамітэт па сьвяткаваньні юбілею Бітвы пад Воршай. Згодна з апублікаванай у заяўцы інфармацыі, аргкамітэт прапануе сьвяткаваньні ў Аршанскім раёне зладзіць 6 верасьня (у найбліжэйшую да 8 верасьня суботу). Папярэдне мяркуецца, што ў сьвяткаваньнях возьмуць удзел каля 450 чалавек.

Супрацоўнік віцебскай ДАІ выкрыты ў атрыманьні хабару

Monday, August 25th, 2014

"За першае паўгодзьдзе ў нас не было ні крымінальных дзеяньняў, ні парушэньняў дысцыпліны. На жаль, ліпень аказаўся адзначаны фактам даваньня хабару супрацоўніку ДПС ДАІ", — паведаміў у інтэрвію МУС Беларусі "На страже" начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў.

На Віцебшчыне павялічваецца колькасць замежных працоўных мігрантаў

Monday, August 25th, 2014

У Віцебскай вобласьці павялічваецца колькасьць замежных працоўных мігрантаў, паведаміла начальнік упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкаму Тацьцяна Рамашова: "Толькі за апошнія паўтара месяцы амаль 200 мігрантаў атрымалі спэцдазволы на працаўладкаваньне ў Віцебскай вобласьці".