web analytics
Журналіста “Каталіцкага весьніку” ня ўзялі на мерапрыемства фэсту “Magnificat” » article » За правы чалавека

Журналіста “Каталіцкага весьніку” ня ўзялі на мерапрыемства фэсту “Magnificat”

29 August 2014 | admin |

Зьміцер ЛупачЯк паведаміў журналіст Зьміцер Лупач, у межах штогадовага фэстывалю каталіцкіх фільмаў “Magnificat”, што праходзіць у Глыбокім, была арганізаваная паездка для журналістаў. Аднак нягледзячы на папярэднюю акрэдытацыю ў старшыні фэстывалю Зьмітру Лупачу не дазволілі разам зь іншымі журналістамі наведаць вёску Івесь.

У першы дзень мерапрыемства глыбоцкі журналіст безь якіх-кольвек перашкодаў удзельнічаў у кінапраглядах і рыхтаваў матэрыялы. Аднак 27 жніўня пасьля папярэдняй акрэдытацыі ў старшыні фэстывалю Юрыя Гарулёва Зьмітра Лупача не пусьцілі ў аўтобус, падрыхтаваны для паездкі журналістаў.

Супрацоўніца аддзелу ідэалёгіі Глыбоцкага райвыканкаму заявіла, што журналіст “Каталіцкага весьніку” нібыта ня мае акрэдытацыі і ня можа ехаць з усімі іншымі журналістамі. Сам жа Лупач не выключае, што паводзіны чыноўніцы – гэта рэакцыя на яго матэрыял для рэсурсу westki.info, дзе на адной з ілюстрацыяў відаць памылковае напісаньне назвы краіны-ўдзельніцы – “Макідонія”.

baj.by

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.