web analytics
Прыхільнікі “Народнага кантролю” перадалі 85 подпісаў у Віцебскую спэцаўтабазу » article » За правы чалавека

Прыхільнікі “Народнага кантролю” перадалі 85 подпісаў у Віцебскую спэцаўтабазу

29 August 2014 | admin |

Алена БураўцоваПадчас збору подпісаў за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева Віцебску ўдзельнікі кампаніі “Народны кантроль” пачулі ад жыхароў шмат скаргаў на жыцьцё ў новабудоўлях. Адна з праблемаў – наяўнасьць вялікай колькасьці бадзяжных сабак. Яны зьбіваюцца ў вялікія зграі, вольна бегаюць па мікрараёнах, накідваюцца на людзей, асабліва небясьпечныя яны для дзяцей. Занепакоеныя людзі распавядалі пра выпадкі, калі сабакі паводзіліся вельмі агрэсіўна і накідваліся на дзяцей пры дарослых.

Актывісты кампаніі склалі адмысловы калектыўны зварот, і жыхарка мікрараёну Білева-2 Алена Бураўцова (на фота) сабрала 85 подпісаў. Подпісы перадалі ў адміністрацыю Віцебскай спэцаўтабазы. Менавіта тут адказваюць за адлоў зьдзічэлых жывёл і перадачу іх у сваю філію-прытулак. Адначасова сабралі дапамогу з рэчаў, посуду, крупаў, макаронаў і мясных костак, якую разам са спадарыняй Аленай актывісты перадалі ў прытулак для бяздомных жывёл.

bchd.info

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.