web analytics
Хакейны клюб “Віцебск” дбае пра гульцоў з Украіны » article » За правы чалавека

Хакейны клюб “Віцебск” дбае пра гульцоў з Украіны

29 August 2014 | admin |

ХК Віцебск падтрымлівае ЎкраінуХакейны клюб “Віцебск” выступіў з ініцыятыўнай прапановай у адрас Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь: “СУ “Віцебскі хакейны клюб” просіць мэтадам апытаньня клюбаў Экстралігі разгледзець прапанову аб прызнаньні за двума хакеістамі - грамадзянамі Ўкраіны - у кожнай камандзе статусу “тых, хто не зьяўляецца замежнымі гульцамі”, - паведамляе афіцыйны сайт клюбу.

“Гэтая прапанова заснаваная на палітыцы нашай дзяржавы і асабіста Прэзыдэнта па аказаньні дапамогі братняй Украіне ў сувязі зь цяжкім палітычным і эканамічным становішчам краіны”, - адзначаецца ў прапанове ХК “Віцебск” на адрас беларускай фэдэрацыі хакею.

Дыялёг

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.