web analytics
2014 August » archive » За правы чалавека

Архіў за August, 2014

Старшыня пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу ААТ «Полацак-Шкловалакно» скардзіцца ў Віцебскі аблсуд (відэа)

Sunday, August 31st, 2014

Старшыня першаснай арганізацыі СПБ «Шкловалакна» Віктар Стукаў падаў у абласны суд скаргу на вызначэньне Полацкага гарадзкога суду, які 18 жніўня адмовіўся разглядаць справу аб дыскрымінацыі па прыкмеце членства ў адным або іншым прафсаюзе.

Доктар Пастноў павіншаваў Лукашэнку зь юбілеем

Sunday, August 31st, 2014

Вядомы віцебскі «лекар-праўдаруб» правёў свой аднаасобны «віншавальны» пікет, нягледзячы на забарону ўладаў. Праўда, рабіць гэта яму давялося ў малалюдным месцы — на лясным ускрайку пад Віцебскам.

На беларуска-расейскай мяжы ў прадпрымальнікаў правяраюць тавар

Sunday, August 31st, 2014

У беларускіх прадпрымальнікаў пачалі правяраць рэчы на беларуска-расейскай мяжы. Гандляры, якія езьдзяць па тавар у Расею, падчас вяртаньня ў Беларусь цяпер падлягаюць праверкам на мяжы з боку супрацоўнікаў адказных службаў, у тым ліку падатковай інспэкцыі. Пра гэта паведаміла віцебская прадпрымальніца, старшыня стваранага прафсаюзу «Разам» Ірына ...

У Воршы зьнялі мэмарыяльную шыльду Караткевіча

Sunday, August 31st, 2014

Аршанцы абураныя дзеяньнямі прадпрымальніка, які не дазваляе вярнуць на набыты ім будынак шыльду і гарэльеф памяці іх земляка, пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. Шыльда і гарэльеф з выявай пісьменьніка з 1990 году былі на першым будынку вуліцы Караткевіча. Некалькі месяцаў таму яна зьнікла, калі ў будынку пачаўся рамонт. ...

Наваполацкі актывіст аштрафаваны на 7,5 мільёнаў рублёў (відэа)

Saturday, August 30th, 2014

Наваполацкі суд 28 жніўня вынес рашэньне аштрафаваць грамадзянскага актывіста Яўгена Парчынскага. Памер штрафу склаў 7,5 мільёна рублёў. Суд прызнаў актывіста вінаватым у дапамозе работнікам заводу «Палімір» у атрыманьні фальшывых позваў у міліцыю, якія мусілі апраўдаць факт іх адсутнасьці на працы. Пракуратура спрабавала прыпісаць актывісту яшчэ ...

Хакейны клюб “Віцебск” дбае пра гульцоў з Украіны

Friday, August 29th, 2014

Хакейны клюб "Віцебск" выступіў з ініцыятыўнай прапановай у адрас Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь: "СУ "Віцебскі хакейны клюб" просіць мэтадам апытаньня клюбаў Экстралігі разгледзець прапанову аб прызнаньні за двума хакеістамі - грамадзянамі Ўкраіны - у кожнай камандзе статусу "тых, хто не зьяўляецца замежнымі гульцамі", - паведамляе афіцыйны сайт клюбу.

Прыхільнікі “Народнага кантролю” перадалі 85 подпісаў у Віцебскую спэцаўтабазу

Friday, August 29th, 2014

Падчас збору подпісаў за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева Віцебску ўдзельнікі кампаніі "Народны кантроль" пачулі ад жыхароў шмат скаргаў на жыцьцё ў новабудоўлях. Адна з праблемаў – наяўнасьць вялікай колькасьці бадзяжных сабак. Яны зьбіваюцца ў вялікія зграі, вольна бегаюць па мікрараёнах, накідваюцца на людзей, ...

КДК: Малочна-таварная фэрма ў Сеньненскім раёне не дабудаваная па віне генпадрадчыка

Friday, August 29th, 2014

Малочна-таварная фэрма ў Сеньненскім раёне дагэтуль не дабудаваная па віне генпадрадчыка, паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю. Аршанскі міжрайаддзел фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Віцебскай вобласьці выявіў факты злоўжываньняў службовымі паўнамоцтвамі з боку дырэктара дзяржаўнага будаўнічага прадпрыемства.

У Віцебску забаранілі пікет да 60-годзьдзя Лукашэнкі

Friday, August 29th, 2014

Заяўку на акцыю ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну падаваў доктар Ігар Пастноў. Ён паспрабаваў выканаць усе патрабаваньні, рэглямэнтаваныя рашэньнем гарвыканкаму "Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску", але дазволу так і не атрымаў.

Журналіста “Каталіцкага весьніку” ня ўзялі на мерапрыемства фэсту “Magnificat”

Friday, August 29th, 2014

Як паведаміў журналіст Зьміцер Лупач, у межах штогадовага фэстывалю каталіцкіх фільмаў “Magnificat”, што праходзіць у Глыбокім, была арганізаваная паездка для журналістаў. Аднак нягледзячы на папярэднюю акрэдытацыю ў старшыні фэстывалю Зьмітру Лупачу не дазволілі разам зь іншымі журналістамі наведаць вёску Івесь.