web analytics
2014 July » archive » За правы чалавека

Архіў за July, 2014

Ва Ўшачах будзе вуліца і школа імя Рыгора Барадуліна

Friday, July 25th, 2014

Імя Рыгора Барадуліна будзе насіць вуліца, дзе стаіць дом паэта, у які ён прыяжджаў зь Менску, а таксама школа, якая знаходзіцца на гэтай вуліцы. Ва Ўшацкім музэі пашыраць частку экспазыцыі пра Рыгора Барадуліна. Зь ініцыятывай ушанаваць на радзіме памяць Рыгора Барадуліна выступілі Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Рада ...

Пікет доктара Пастнoва да дня народзінаў Лукашэнкі – пад пытаньнем

Friday, July 25th, 2014

Гэтае пытаньне паставіла перад арганізатарам адміністрацыя Кастрычніцкага раёну, запатрабаваўшы дамовы на абслугоўваньне акцыі са службай ЖКГ. Незразумела чаму, але дамоваў зь міліцыяй і мэдыкамі, неабходных паводле закону аб масавых мерапрыемствах і ў адпаведнасьці з адмысловым рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму, чыноўнікі не патрабуюць.

Колішні кіраўнік дыягнастычнай станцыі ў Дуброўне асуджаны за хабар

Friday, July 25th, 2014

Як паведамляе ўпраўленьне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкаму, пры канцы 2012 году супрацоўнікамі БЭЗ была атрыманая апэратыўная інфармацыя аб тым, што службовая асоба, выконваючы абавязкі дырэктара дыягнастычнай станцыі ў Дуброўне, у сваім службовым габінэце атрымлівае матэрыяльныя каштоўнасьці за вырашэньне пытаньняў, што ўваходзяць ...

Віцебскі абласны суд скасаваў пастанову аб прыцягненьні актывісткі да адміністрацыйнай адказнасьці (відэа)

Wednesday, July 23rd, 2014

Актывістка Надзея Куканос выклікала міліцыю, каб тая ўгамавала п'яную кабету, якая чаплялася да яе. Калі праз паўгадзіны міліцэйскі нарад прыбыў на месца здарэньня, сьлед дэбашыркі прастыў. Але міліцыянты вырашылі не вяртацца ў свой пастарунак зь мілым ліхам і даставілі туды саму актывістку. У пастарунку на яе быў складзены пратакол – ...

Праваабаронцы хочуць нагадаць жыхарам Віцебску пра палітвязьняў

Wednesday, July 23rd, 2014

У Віцебску пададзеная заяўка на пікет. Мэта акцыі, якая павінна адбыцца 4 жніўня, – азнаямленьне жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных гэткімі беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Ініцыятарам акцыі зьяўляецца праваабаронца Леанід Сьвецік.

У Воршы забаранілі пікеты

Tuesday, July 22nd, 2014

Заяўкі на правядзеньне пікетаў 27 ліпеня ў гонар прыняцьця дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі падавалі сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У горадзе павінна было прайсьці тры пікеты - каля Кургану Бесьсьмяротнасьці, каля кавярні "Аронія" і ў парку культуры і адпачынку Тэкстыльшчыкаў. Аднак усе тры заяўкі Аршанскі райвыканкам не ...

З-за афрыканскай чумы пагалоўе сьвіней у Віцебскай вобласьці скарацілася амаль удвая

Tuesday, July 22nd, 2014

Афрыканская чума зьменшыла пагалоўе сьвіней на Віцебшчыне больш як на 217 тысяч галоваў. Сьвіньні зьніклі ў шасьці раёнах вобласьці. Усяго ж па краіне сьвіней стала менш на 620 тысяч галоваў.

У Наваполацку распачаўся суд над актывістам Яўгенам Парчынскім

Monday, July 21st, 2014

21 ліпеня ў Наваполацкім судзе распачаліся судовыя слуханьні па абвінавачваньні грамадзкага актывіста Яўгена Парчынскага ў парушэньні крымінальнага закону. Актывісту інкрымінуюць падзеі, якія адбыліся ў 2009 - 2012 гадох, па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Заробкі на ААТ «КІМ»: у рабочых — 2-3 мільёны, у дырэктара — 18

Monday, July 21st, 2014

Віцебскае ААТ «КІМ» ужо некалькі гадоў на слыху. Гаротны фінансавы стан і праграма выхаду на бясстратную працу прадпрыемства, назва якога расшыфроўваецца як «Клясыка індустрыі моды», неаднаразова абмяркоўваліся на самых розных узроўнях.

КДК: Чыноўнікі Віцебшчыны праяўляюць фармалізм і бюракратызм

Monday, July 21st, 2014

Фармалізм і бюракратызм праяўляюць мясцовыя органы ўлады ў вырашэньні пытаньняў грамадзян па прыватызацыі жылых памяшканьняў у Віцебску, Дубровенскім і Гарадоцкім раёнах. Пра гэта сьведчаць вынікі першага этапу маніторынгу працы дзяржаўных органаў і арганізацыяў з жыхарамі Віцебскай вобласьці, паведамілі ў прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі.