web analytics
У Наваполацку разважалі аб «праве на мову» » article » За правы чалавека

У Наваполацку разважалі аб «праве на мову»

30 July 2014 | admin |

Prava na movu u NavapolackuЛекцыя «Права на Мову» адбылася 22 ліпеня ў Наваполацку, у офісе мясцовай філіі Правабарончага цэнтру «Вясна». Яе правёў вядомы лінгвіст і грамадзкі дзяяч Вінцук Вячорка. Падчас лекцыі разглядаліся праблемы дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце падчас зваротаў у органы дзяржаўнай улады, мэтодыкі адстойваньня правоў на адукацыю на беларускай мове і інш. На найбліжэйшы час заплянаваны круглы стол, падчас якога будуць абмеркаваныя дакладныя захады ў Наваполацку па абароне правоў на карыстаньне беларускай мовай.

Таксама пад час мерапрыемства было праведзенае апытаньне слухачоў для высьвятленьня праблемаў, якія парушаюць правы навапалачанаў. Актывісты адзначылі, што найбольш значнымі ў Наваполацку праблемамі зьяўляюцца стан экалёгіі (першае месца ў краіне па выкідах шкодных рэчываў у паветра) і парушэньне права на свабоду мірных сходаў (за апошнія гады ў горадзе не было дазволена ніводнай акцыі). Найбліжэйшым часам па гэтых тэмах будуць арганізаваныя лекцыі і праведзеныя круглыя сталы.

spring96.org

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.