web analytics
Жыхарку Віцебску, якая ніколі ня мела аўтамабіля, аштрафавалі за перавышэньне хуткасьці » article » За правы чалавека

Жыхарку Віцебску, якая ніколі ня мела аўтамабіля, аштрафавалі за перавышэньне хуткасьці

25 July 2014 | admin |

AsztrafavaliУ рэдакцыю сайту belnovosti.by прыйшоў ліст ад жыхаркі Віцебску Івановай Валянціны Віктараўны, якая сутыкнулася зь бязьмежжам з боку супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспэкцыі. Паводле слоў жанчыны, месяц таму яна атрымала пастанову ДАІ Менску аб прыцягненьні яе да штрафу за перавышэньне хуткасьці на аўтамабілі. Пры гэтым, як піша чытачка, машыны яна ніколі ня мела, і рэгістрацыі нікому не давала.

«Добры дзень. Я ў шоку за тое, што адбываецца ў нашай краіне, за тое беззаконьне, зь якім цяжка даць рады: у гэтым выпадку вядзецца пра бязьмежжа ў такіх органах, як ДАІ. Атрымліваю 24 чэрвеня нейкую пастанову аб прыцягненьні мяне да штрафу ў 150 тысяч руб. за перавышэньне хуткасьці на машыне - з ДАІ г. Менску. Машыны ня мела ніколі (бяднота), рэгістрацыі ніякай нікому не давала.

Натуральна, маё прозьвішча распаўсюджаная, і знайшліся цёзкі. Але так “працуюць” у органах ДАІ г. Менску: не разабраўшыся аб’ектыўна, дакладна зь мяне выціскаюць грошы. Выходзіць, што так можна і трапіць пад крымінальшчыну і пад вышэйшую меру пакараньня: без усялякага разбору. Як так можна працаваць і так памыляцца ў такіх органах?

Я адразу зьвярнулася ў ДАІ па месцы жыхарства, тут па базе дадзеных знайшлі нейкую рэгістрацыю цёзкі па прозьвішчы: г. Менск, вул. Кіжаватага, д.64-***. Мне наша ДАІ дае адказ, што… “пастанова №1462896608 прызнаная страціўшай моц”

Але зь Менску ад УУС Адміністрацыі Кастрычніцкага р-ну за подпісам намесьніка начальніка ўпраўленьня А.Ю. Любимова, В.В. Грыба адказ зноў абсурдны: раней прынятае рашэньне абскарджвайце ў судзе. Ганьба адпаведным чыноўнікам і адпаведнаму кіраўніцтву. І гэта ў краіне, якую прэзыдэнт спадзяецца давесьці да росквіту. На жаль… Цяжка прабіць гэтае бязьмежжа. Як быць?» - піша жанчына.

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.