web analytics
2014 June » archive » За правы чалавека

Архіў за June, 2014

Праваабаронца Леанід Сьвецік: Парашэнка быў абраны большасьцю ўкраінскага народу… (відэа)

Tuesday, June 10th, 2014

На пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся 25 траўня ва Ўкраіне, прыехалі больш за 3 тысячы міжнародных назіральнікаў. Сярод іх былі і беларусы. За тым, як ажыцьцяўляецца волевыяўленьне ўкраінскага народу, назіралі некалькі дзесяткаў актывістаў зь Беларусі. Адным зь іх быў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік, які распавёў «Дыялёгу» ...

Прадпрымальнікі Віцебску змагаюцца за свае правы

Sunday, June 8th, 2014

За тры тыдні да ўступленьня ў сілу новых правілаў гандлю індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) Віцебску выступілі са зваротам да прэзыдэнта і ўраду. 5 чэрвеня ІП, якія гандлююць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Віцебску, прыпынілі на дзень працу ў знак пратэсту супраць новаўвядзеньняў. Па выніках акцыі быў ...

Доктару Пастнову пагражаюць крымінальнай справай «за скажэньне статыстыкі»

Sunday, June 8th, 2014

У віцебскага лекара Ігара Пастнова запатрабавалі пісьмовых тлумачэньняў пра тое, дзе ён узяў статыстычныя зьвесткі наконт узроўню алькагалізацыі насельніцтва Беларусі, згаданыя ў ягоным блогу. Пісьмовых тлумачэньняў ад імя галоўнага лекара ўстановы аховы здароўя «Віцебскі абласны клінічны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі» Алены Мартынавай запатрабаваў яе намесьнік, ...

Жыхары Віцебску патрабуюць вярнуць ім права на правядзеньне пікетаў і мітынгаў

Sunday, June 8th, 2014

Некалькі дзясяткаў жыхароў Віцебску падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць зьмяненьню рашэньня Віцебскага гарвыканкаму №881 ад 10.07.2009 г., якое рэглямэнтуе правілы звароту да ўладаў з заяўкамі на вулічныя акцыі. Віцебчукі просяць таксама, каб Саўмін ініцыяваў зварот у Канстытуцыйны суд дзеля праверкі ...

Вугорскія хрысьціяне стануць фундатарамі стварэньня ў Гарадоцкім раёне рэабілітацыйнага цэнтру для былых зьняволеных

Sunday, June 8th, 2014

Віцебшчыну наведала амбасадар добрай волі дабрачыннай арганізацыі «Вугорская міжцаркоўная дапамога», жонка прэм'ер-міністра Вугоршчыны Аніко Леваі. Візыт спадарыні Аніко Леваі доўжыўся два дні. У дэлегацыю таксама ўваходзілі прэзыдэнт-дырэктар «Вугорскай міжцаркоўнай дапамогі» Ласло Лехель, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Вугоршчыны ў Беларусі Вілмаш Сіклавары, іншыя прадстаўнікі дыпмісіі і ...

Сваякі дырэктара наваполацкага дзяржпрадпрыемства адпачывалі за кошт дзяржавы

Sunday, June 8th, 2014

"Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці распачатая крымінальная справа пра злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі дырэктарам дзяржаўнага транспартнага прадпрыемства гораду Наваполацку", - паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова. Паводле яе інфармацыі, "у выніку супрацьпраўных дзеяньняў службовай асобы прадпрыемству нанесеная маёмасная шкода на суму ня ...

Жыхарам Глыбокага нагадалі пра палітвязьня Мікалая Статкевіча

Sunday, June 8th, 2014

Плякат з патрабаваннем свабоды былому кандыдату ў прэзыдэнты Мікалаю Статкевічу, можна было пабачыць на аўтобусным прыпынку ў Глыбокім у раёне МКК. Паводле словаў відавочцаў, правісёў ён там нядоўга, толькі некалькі гадзін.

Арыгінальнае выданьне “Полацка-Віцебскай старыны” прадаюць на расейскім аўкцыёне

Sunday, June 8th, 2014

Другі выпуск "Полацка-Віцебскай старыны", выдадзены ў 1912 годзе ў віцебскай друкарні Нэймана, прадаюць на расейскім электронным аўкцыёне за 430 даляраў. Кніга, мяркуючы па дадзеных прадаўца, знаходзіцца ў Маладэчне. Аўкцыён заканчваецца 21 чэрвеня. Мінімальны кошт лоту 14 000 расейскіх рублёў, а імгненна яго можна выкупіць за 15 000 ...

Рэдактар незалежнага аршанскага сайту падзякаваў тролям за іх актыўнасьць (відэа)

Thursday, June 5th, 2014

«Наш сайт – агульнадэмакратычны. Гэта ня значыць, што ён апазыцыйны. Калі ўлада зробіць нешта добрае – мы пахвалім уладу. Калі апазыцыя зробіць нешта кепскае, якія б гэта дэмакраты ні былі, – мы можам іх пакрытыкаваць. Мы спрабуем падаваць матэрыялы без перадузятасьці. Калі мы станем адстойваць пазыцыю толькі адной нейкай партыі, ...

Помнік архітэктуры ў цэнтры Віцебску агароджваюць бэтонным мурам

Wednesday, June 4th, 2014

У лютым 2013 году ў Віцебску на месцы былога бэрнардынскага кляштару распачалося будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага цэнтру. Будынак, што будуецца, зьяўляецца прыбудовай да дому №35 па вуліцы Леніна, які адносіцца да помнікаў архітэктуры канца XIX - пачатку XX стагодзьдзя. Нягледзячы на гэта, разам з новай прыбудовай абносяць ...