Архіў за June, 2014
Thursday, June 26th, 2014
Падчас будаўніцтва станцыі абезьзялезваньня каля Сялюцкага псыханэўралягічнага дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў быў часткова раскапаны пагорак, на якім знаходзіцца гарадзішча V стагодзьдзя да н.э. — V стагодзьдзя н.э. Гарадзішча ёсьць культурна-гістарычнай каштоўнасьцю Беларусі 3-й катэгорыі.
Каментаваць »
Thursday, June 26th, 2014
Суд адмовіў пяршоўцы Беларускага Незалежнага прафсаюзу (БНП) работнікаў ААТ «Нафтан» у задавальненьні патрабаваньня да гарвыканкаму скасаваць рашэньне аб ануляваньні рэгістрацыі дадатковага пагадненьня, падпісанага зь незалежным прафсаюзам.
Каментаваць »
Thursday, June 26th, 2014
У распараджэньне інтэрнэт-рэсурсу «Народныя навіны Віцебска» трапіла копія дакумэнту, дзе паведамляецца, што па прапанове упраўленьня аховы здароўя аблвыканкаму і абласнога камітэту прафсаюзу работнікаў аховы здароўя ў Дзень мэдычнага работніка мэдыкі Віцебскай вобласьці пералічваюць частку дзённага заробку анкадыспансэра на закупку абсталяваньня.
Каментаваць »
Wednesday, June 25th, 2014
Улады ў чарговы раз забаранілі Паўлу Левінаву зладзіць масавае мерапрыемства ў Віцебску. У гэты раз віцебскі праваабаронца прасіў дазволіць яму правесьці сход у ... лазьні. У гарадзкой лазьні №1 ён хацеў пагаманіць пра здаровы лад жыцьця зь дзесяцьцю алкагольна-залежнымі грамадзянамі. Аднак намесьнік старшыні адміністрацыі Чыгуначнага ...
Каментаваць »
Tuesday, June 24th, 2014
У студзені-траўні 2014 году будаўнікі Віцебшчыны ўвялі ў эксплёатацыю каля 119 тысяч квадратных мэтраў жытла, чым і забясьпечылі вобласьці апошняе месца па краіне.
Каментаваць »
Tuesday, June 24th, 2014
Больш за 286 мільёнаў рублёў сабрана ў Віцебскай вобласьці падчас месячніку Чырвонага Крыжа, які праходзіў у траўні пад дэвізам "Год актыўнага валянтэрства". Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК).
Каментаваць »
Monday, June 23rd, 2014
У Віцебску пададзеная заяўка на правядзеньне пікету ў падтрымку будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева. Заяўленая мэта пікету – прыцягненьне ўвагі да праблемы мікрараёнаў Білева, у тым ліку адсутнасьці паліклінікі, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Тацьцяна Севярынец. Яна таксама распавяла, што ...
Каментаваць »
Monday, June 23rd, 2014
Гэткія вынікі праведзенай міліцыяй вобласьці праверкі аб'ектаў АПК падчас вясновай пасяўной кампаніі. Паводле слоў часова выконваючага абавязкі начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС аблвыканкаму Ўладзімера Пранько, органамі ўнутраных спраў Віцебскай вобласьці сумесна з зацікаўленымі службовымі асобамі суб'ектаў гаспадараньня праведзена больш за 1000 рэйдавых ...
Каментаваць »
Saturday, June 21st, 2014
Алесь Бяляцкі выйшаў на свабоду. Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» патэлефанаваў жонцы Натальлі Пінчук і паведаміў, што ён вызвалены і едзе ў Менск на электрычцы з Бабруйску. Да канца яго тэрміну заставалася яшчэ больш за паўтара году, але Бяляцкага нечакана выпусьцілі па амністыі.
Каментаваць »
Friday, June 20th, 2014
Упраўленьнем Вярхоўнага камісара ААН па правох чалавека зарэгістраваны зварот у КПЧ жыхара вёскі Буяны Віцебскага раёну Леаніда Здрэстава. Актывіст вымушаны быў зьвярнуцца ў міжнародны орган па абарону пасьля таго, як улады адмовілі яму ў дазволе на правядзеньне пікету, а ўсе судовыя інстанцыі, у якіх ён ...
Каментаваць »