web analytics
Віцебская апазыцыя хоча зладзіць вулічнае шэсьце і мітынг » article » За правы чалавека

Віцебская апазыцыя хоча зладзіць вулічнае шэсьце і мітынг

28 June 2014 | admin |

SzescieХрыстафор Жаляпаў, каардынатар па Віцебскай вобласьці ПАГА «Рух “За свабоду”», Аляксей Гаўруцікаў - давераная асоба колішняга кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, а цяпер палітвязьня Статкевіча Мікалая Віктаравіча, Ян Дзяржаўцаў, сябра КХП БНФ, і Кастусь Смолікаў, намесьнік Віцебскай абласной рады партыі БНФ падалі заяву ў Віцебскі гарвыканкам аб правядзеньні вулічнага шэсьця і мітынгу. Імпрэзы заплянаваныя на 27 ліпеня.

Шэсьце арганізатары хацелі б распачаць ад помніку Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які надоечы быў пастаўлены насупраць Сьвята-Уваскрасенскай царквы. Канцавы пункт шэсьця - парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў, дзе ў раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі плянуецца правесьці мітынг.

Мэта масавага мерапрыемства, паводле словаў аднаго з заяўнікаў Аляксея Гаўруцікава, - аб’яднаньне грамадзян для адстойваньня гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі, а таксама падтрымка рашэньня гарадзкіх уладаў аб усталяваньні ў Віцебску помніку Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду.

Паводле spring96.org

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.