web analytics
Алесь Бяляцкі – на волі! » article » За правы чалавека

Алесь Бяляцкі – на волі!

21 June 2014 | admin |

Ales BialackiАлесь Бяляцкі выйшаў на свабоду. Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» патэлефанаваў жонцы Натальлі Пінчук і паведаміў, што ён вызвалены і едзе ў Менск на электрычцы з Бабруйску. Да канца яго тэрміну заставалася яшчэ больш за паўтара году, але Бяляцкага нечакана выпусьцілі па амністыі.

У Менску на станцыі «Інстытут культуры» Алесь Бяляцкі выйшаў зь цягніка пад воплескі грамады і воклічы «Жыве Беларусь!». Суcтрэць Алеся Бяляцкага на пляцформе станцыі «Інстытут культуры» сабралася каля 30 чалавек.

Алесь Бяляцкі распавёў, што пэўны ціск быў увесь час з тым, каб ён напісаў прашэньне аб памілаваньні. Але ён адмаўляўся. Алесь Бяляцкі адказаў на пытаньні журналістаў, падзякаваў сустракальнікам і скіраваўся дадому: «Бо тры гады дому ня бачыў і не адышоў яшчэ ад зоны».

Нагадаем, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу. У 2012 і 2013 гадох Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру.

Паводле Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.