web analytics
У Верхнядзьвінскім раёне - чарговая ўспышка афрыканскай чумы сьвіней? » article » За правы чалавека

У Верхнядзьвінскім раёне - чарговая ўспышка афрыканскай чумы сьвіней?

17 June 2014 | admin |

Afrykanskaja czuma sviniejПра тое, што ў жыхароў аграгарадку Кахановічы Верхнядзьвінскага раёну зноў адбіраюць сьвіней, паведаміў сайту nn.by мясцовы жыхар Дзіма праз старонку “УКантакце”. Магчыма, прычына - чарговая ўспышка афрыканскай чумы сьвіней у раёне.

«Аграгарадок Кахановічы (Верхнядзьвінскі раён, Віцебская вобласьць). Два дні таму ў вёсцы памерлі два парася. Выклікалі вэтэрынарнага лекара, узялі пробы. Раніцай прыгналі скатавоз зь міліцыяй. Загрузілі ўсіх сьвіней, што былі ў вёсцы, вывезьлі закопваць. Таксама ў прымежных раёнах каля Бігосава пастаянна знаходзяць мёртвых дзікоў, але каб не выклікаць удар на вёску і падворкі ціха прыкопваюць», - піша аўтар допісу.

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.