web analytics
У Віцебску знойдзены мэтэарыт? » article » За правы чалавека

У Віцебску знойдзены мэтэарыт?

11 June 2014 | admin |

Viciebski metearytЖыхар Віцебску сьцьвярджае, што недалёка ад дому-музэю сусьветна вядомага мастака Марка Шагала ён знайшоў фрагмэнт мэтэарыту. Узор масай ледзь больш за кіляграм, уяўляе сабой аплаўлены чорны камень, цяжкі на вагу, з мэталёвымі украпінамі па ўсім аб’ёме. Калі да каменя паднесьці магніт, то ён крыхуу магнітыцца да «нябеснага прыхадня».

Шчасьлівы ўладальнік знаходкі лічыць, што гэта абломак баліду, які праляцеў празь Віцебскую вобласьць і выбухнуў у паветры ў ноч з 15 на 16 ліпеня 2012 году. Хоць поўнай упэўненасьці ў гэтым няма. Толькі старанная хімічная экспэртыза можа вызначыць, ці сапраўды гэты камень зьяўляецца часткай мэтэарыту.

Па традыцыі, мэтэарыт, знойдзены ў якой-небудзь мясцовасьці, атрымлівае назву таго населенага пункту, каля якога ён быў знойдзены. Дык няўжо мы маем першы «Віцебскі мэтэарыт», знойдзены на тэрыторыі гораду? А, мабыць, яго трэба называць першым «Шагалаўскім»?

Дыялёг

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.