web analytics
2014 April » archive » За правы чалавека

Архіў за April, 2014

Чарнобыльскі вянок паплыў па Дзьвіне (відэа)

Wednesday, April 30th, 2014

26 красавіка ў Віцебску прайшла акцыя, якая ў гэты дзень адбываецца ўжо шмат гадоў. Сёлета людзей ля крыжа на Ўсьпенскай горцы сабралася менш, чымся раней, – усяго зь дзясятак чалавек. Прагучалі прамовы актывістаў да 28-х угодкаў трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, пасьля чаго ўдзельнікі акцыі спусьціліся да ракі. Там у воды ...

У сакавіку заробкі жыхароў Віцебскай вобласьці пачалі павялічвацца

Wednesday, April 30th, 2014

Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў першым вясновым месяцы склала 5 035 622 і за месяц вырасла на 312 282 рублёў. Два ранейшыя месяцы заробкі работнікаў вобласьці памяншаліся: у студзені - на 419 549 рублёў, у лютым - на 25 572 рублёў. Сакавіцкі прырост ня змог кампэнсаваць падзеньне ...

Барда не пусьцілі на стадыён

Wednesday, April 30th, 2014

Андрэй Мельнікаў ня змог трапіць на футбольны матч. У дзень адкрыцьця футбольнага сэзону бард вырашыў далучыцца да фанатаў "Воршы", якія пачыналі свой праход да стадыёну ад Гарадзішча. Там ён засьпяваў для прыхільнікаў мясцовых заўзятараў песьню "Ворша".

Наваполацкі аддзел унутраных спраў ладзіць праверку “Свабоднага рэгіёну”

Wednesday, April 30th, 2014

"Свабодны рэгіён" – гэта нефармальная суполка, якая мае аргкамітэт па стварэньні паўнавартаснага грамадзкага аб'яднаньня. Аднадумцы стварылі інтэрнэт-старонку http://freeregion.info. Некаторыя з разьмешчаных там матэрыялаў і прыцягнулі ўвагу міліцыі, тлумачыць заснавальнік сайту Вадзім Драздоў (на фота).

Як старшыню Свабоднага прафсаюзу прымалі ў арганізацыю вэтэранаў працы

Thursday, April 24th, 2014

Пры прадпрыемстве ААТ «Полацак-Шкловалакно» ўжо даўно створаная грамадзкая арганізацыя вэтэранаў вайны і працы ААТ «Полацак-Шкловалакно». Звычайна ў гэтую арганізацыю прымаюць работнікаў прадпрыемства, якія выйшлі на пэнсію. Для вэтэранаў часам арганізуюцца канцэрты, экскурсіі, да дня вэтэрана выдаюць маленькую матэрыяльную дапамогу ад заводу. Ня ўсе пэнсіянэры імкнуцца туды ўступіць, але і, як ...

Вынесены прысуд у дачыненьні да віцебскага кіроўцы, які ў п’яным выглядзе насьмерць зьбіў хлопчыка

Thursday, April 24th, 2014

Вярхоўны суд Беларусі абнародаваў падрабязнасьці прысуду, вынесенага 22 красавіка судом Першамайскага раёну Віцебску ў дачыненьні да кіроўцы, які ў стане алькагольнага ап'яненьня зьбіў насьмерць сямігадовага хлопчыка, калі той выходзіў з трамвая, і ўцёк зь месца здарэньня.

У цэнтры Глыбокага ўсталявалі скульптуру “Ісус і самарыцянка”

Thursday, April 24th, 2014

Скульптурная кампазыцыя ўсталяваная на плошчы паміж касьцёлам і царквой насупраць Алеі знакамітых землякоў. Устаноўка гэтай скульптурнай кампазыцыі прымеркаваная да 600-гадовага юбілею Глыбокага. Найбліжэйшымі днямі чакаецца афіцыйнае адкрыцьцё скульптуры.

Ня ў меру штраф – ня ў меру паклёп

Wednesday, April 23rd, 2014

18 красавіка судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Яўген Буруноў, разгледзеўшы справу Паўла Тулубенскага, вынес пастанову аб пакараньні яго штрафам. Згодна з рашэньнем, сп. Тулубенскi павінен будзе заплаціць дзяржаве 3 млн. рублёў за тое, што ён нібыта распаўсюджваў паклёпніцкія выдумкі ў дачыненьні да дырэктара таварыства з дадатковай адказнасьцю «Навукова-вытворчае прадпрыемства "Мера"» Сяргея ...

Жыхары Полацку зьбіраюць подпісы супраць закрыцьця школы

Tuesday, April 22nd, 2014

Жыхары Полацку пачалі збор подпісаў пад пэтыцыяй з просьбай не закрываць сярэднюю школу №13, разьмешчаную ў мікрараёне Ноўка. Адкрыты ліст у Полацкі райвыканкам склала маці адной са школьніц Кацярына Папялкоўская. Збор подпісаў ідзе на партале грамадзкіх ініцыятыў Change.org.

Новы выпуск часопісу «Arche» прысьвечаны гісторыі Віцебску

Tuesday, April 22nd, 2014

Новы нумар часопісу «Arche» (№ 3 за 2014 год) цалкам прысьвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагодзьдзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедзтвы ...