web analytics
2014 March » archive » За правы чалавека

Архіў за March, 2014

Выбаршчыкі Віцебскай вобласьці – самыя актыўныя ў краіне

Thursday, March 27th, 2014

На Віцебшчыне ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў узялі каля 82,4% выбаршчыкаў, і гэта самы высокі вынік сярод абласьцей Беларусі. Па выніках выбарчай кампаніі сфармаваныя ўсе 224 мясцовыя саветы, якія найбліжэйшым часам павінны распачаць працу.

Сябра КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў правядзе найбліжэйшы тыдзень пад арыштам

Wednesday, March 26th, 2014

7 сутак арышту – такі вэрдыкт у дачыненьні да актывіста Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Яна Дзяржаўцава вынесла 26 сакавіка судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Карабліна. Партыец пакараны паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у пікеце супраць «выбарчага фарсу» ля выбарчага ўчастку 22 сакавіка. ...

Дзень Волі ў Віцебску: арыштаваны актывіст КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў

Tuesday, March 25th, 2014

Апазыцыянэра затрымалі пасьля ўскладаньня кветак да помніку Караткевічу і памятнай дошкі Быкаву. Пра гэта паведаміла Алена Каваленка: «Яна Дзяржаўцава затрымалі каля 14 гадзін на вуліцы Кірава ў Віцебску, ён вяртаўся дадому пасьля ўскладаньня кветак з нагоды Дня Волі да помніку Ўладзімеру Караткевічу і памятнай дошкі Васілю Быкаву. А да гэтага ...

У Полацку і Наваполацку лекары на тыдзень адмовяцца ад правядзеньня абортаў

Monday, March 24th, 2014

27-28 сакавіка, па блаславеньні мітрапаліта Менскага і Слуцкага Паўла, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, у Наваполацку і Полацку пройдзе акцыя «Разам - у абарону жыцьця». У межах акцыі на працягу тыдня, з 27 сакавіка па 3 красавіка, у шпіталях і жаночых кансультацыях Наваполацку і Полацку мэдычныя работнікі адмовяцца ад зьдзяйсьненьня штучнага ...

Хакеры і ананімы актывізаваліся ва ўсіх рэгіёнах

Monday, March 24th, 2014

За апошнія тыдні служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала шмат розных выпадкаў з падобным почыркам.

Кіраўнікі праўладных прафсаюзаў зарабляюць да 17 мільёнаў у месяц

Monday, March 24th, 2014

Дзякуючы выбарчай кампаніі рэсурсу Praca-by.info удалося даведацца, якія даходы атрымліваюць людзі, якія працуюць у праўладных прафсаюзах. Кандыдаты ў дэпутаты мусілі падаваць у выбаркамы дадзеныя пра свае даходы. Сярод тых, хто нацэльваўся на дэпутацкае крэсла, аказаліся і прадстаўнікі прафсаюзаў ФПБ.

Большасьць працоўных мігрантаў у Віцебску - грамадзяне Ўкраіны, Кітая і Латвіі

Monday, March 24th, 2014

Асноўная частка працоўных мігрантаў у Віцебску прадстаўленая грамадзянамі Ўкраіны, якія занятыя ў сельскай гаспадарцы, КНР і Латвіі - будаўнічая і лесанарыхтоўчая галіны адпаведна, паведаміла газэце "Витебские вести" начальніца аддзяленьня па грамадзянстве і міграцыі Чыгуначнага раёну Віцебску Тацьцяна Феакцістава.

У Віцебску прайшоў пікет за байкот выбараў

Sunday, March 23rd, 2014

Напярэдадні выбараў удзельнікі акцыі віцебскія актывісты КХП БНФ — Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка выйшлі з плякатам «Байкот выбарчаму фарсу» да сярэдняй школы № 46, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі. Партыйцы абвясьцілі, што байкатуюць выбары. Ян Дзяржаўцаў дэманстратыўна парваў запрашэньні на галасаваньне. Удзельнікі акцыі лічаць, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма.

У Віцебску прайшоў мітынг прыхільнікаў стварэньня аб’яднаньня «За сумленную ўладу» (дададзена відэа)

Sunday, March 23rd, 2014

У мітынгу ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Віцебскага абласнога савету Віктара Жаркова, які адбыўся 20 сакавіка на заднім двары адной са школ абласнога цэнтру, узялі ўдзел зь дзясятак чалавек. Большасьць зь іх – гэта сябры ўтворанай месяц таму генэральнай рады па стварэньні міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» на чале ...

На ўчастку ў Воршы за адну гадзіну запісалася галасаваць на даму траціна выбаршчыкаў

Saturday, March 22nd, 2014

У Воршы назіральнікаў абмяжоўваюць у магчымасьці сачыць за выбарчым працэсам. Пра такія факты паведаміў Яўген Анішчанка, сябар аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, кандыдат у дэпутаты па Будаўнічай акрузе №3 і назіральнік на ўчастку №6 па Маладзёжнай выбарчай акрузе №8.