web analytics
Супраць намесьніка дырэктара ААТ «Віцебскхлебпрам» заведзеная крымінальная справа » article » За правы чалавека

Супраць намесьніка дырэктара ААТ «Віцебскхлебпрам» заведзеная крымінальная справа

30 March 2014 | admin |

Kryminalnaja spravaКрымінальная справа паводле часткі 3 артыкулу 424 КК «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі» ўзбуджная ў дачыненьні да намесьніка дырэктара ААТ «Віцебскхлебпрам » 4 сакавіка пракурорам Віцебску. Намесьнік дырэктара падазраецца ў тым, што насуперак інтарэсам службы заключыў дамовы з адным з ЗАТ на пастаўку прадукцыі і арганізаваў водпуск гатовай прадукцыі, нягледзячы на наяўнасьць у гэтага таварыства пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасьці.

У выніку яго дзеяньняў ААТ «Віцебскхлебпрам» нанесеная шкода на суму больш за 144 мільён рублёў, якія не былі выплачаныя за адгружаную прадукцыю. Дзеяньні, прадугледжаныя згаданым артыкулам крымінальнага кодэксу, караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або без канфіскацыі і з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю.

Народныя навіны Віцебска

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.