web analytics
У краіне заробкі павялічыліся, а на Віцебшчыне — зьменшыліся » article » За правы чалавека

У краіне заробкі павялічыліся, а на Віцебшчыне — зьменшыліся

28 March 2014 | admin |

Zmianszennie zarobkauНалічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў другім месяцы бягучага году склала 4 723 340 і за месяц зьмешылася на 25 572 рубля. У сярэднім па краіне ў лютым назіраўся невялічкі рост заробкаў - у параўнаньні са студзенем яны павялічыліся на 1,3%, або на 66 800 рублёў. Праўда, гэты рост тычыцца толькі налічаных сум. З-за інфляцыі, якая ў лютым 2014 г. склала 2%, рэальныя даходы насельніцтва Беларусі зьменшыліся.

Нагадаем, у першым месяцы году сярэдні заробак работнікаў Віцебшчыны таксама паменшыўся - у студзені ён склаў 4 748 912 і за месяц зьмешныўся на 419.549 рублёў.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у студзені-лютым 2014 году склала 5 350 700 рублёў , у тым ліку ў лютым - 5 389 200 рублёў.

Рэальныя заробкі (зарплаты, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-лютым 2014 году ў параўнаньні са студзенем-лютым 2013году павялічыліся на 4,4%, у лютым у параўнаньні са студзенем паменшыліся на 0,7%.

Zmianszennie zarobkau

Тройка лідэраў лютага выглядае наступным чынам:
Менск - 7 232 636 (+63 142) рублёў;
Менская вобласьць - 5 277 342 (+153 344) рублёў;
Гомельская вобласьць - 5 062 842 (+92 557) рублёў.

Сярэдні заробак за люты ў Гарадзенскай вобласьці быў роўны 4 815 222 (-155 063), у Магілёўскай - 4 775 486 (+53 164), у Віцебскай - 4 723 340 (-25 572), у Берасьцейскай - 4 709 518 (+66 739) рублёў.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь па асобных відах эканамічнай дзейнасьці ў лютым 2014 (тыс. рублёў)

Zmianszennie zarobkau

У лютым 2014 году ў будаўніцтве сярэдняя заработная плата склала 6 739,9 тыс. рублёў, на транспарце і ў сувязі - 6 210,1 тыс., у прамысловасьці - 5 968,8 тыс. рублёў, у сельскай гаспадарцы, паляваньні і лясной гаспадарцы - 3 820,4 тыс., у адукацыі - 3 786,0 тыс., у тым ліку настаўнікаў - 4 431,7 тыс., прафэсарска-выкладчыцкага складу - 6 383,1 тыс. рублёў.

Зарплата работнікаў аховы здароўя і аказаньня сацыяльных паслуг у лютым 2014 году склалася ў памеры 3 922,6 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя - 4 026,4 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата лекараў склала 6 412,6 тыс. рублёў, сярэдняга мэдычнага пэрсаналу - 3 869,4 тыс. рублёў.

Нагадаем, гаворка вядзецца пра сярэднія паказчыкі па галінах і пра налічаныя зарплаты, то бок пра сумы без уліку розных вылікаў.

Ximik.info

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.