web analytics
2014 January » archive » За правы чалавека

Архіў за January, 2014

6 ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў на ўдзел у мясцовых выбарах не змаглі зарэгістравацца на Віцебшчыне

Thursday, January 23rd, 2014

Ва ўсіх шасьці выпадках у ахвотных вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты былі зафіксаваныя недакладнасьці ў сабраных дакумэнтах. У тым ліку ва Ўладзімера Правальскага, колішняга ўдзельніка прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, якога Цэнтарвыбаркам не зарэгістраваў у якасьці кандыдата, бо частка сабраных за яго подпісаў была прызнаная несапраўднымі.

Павал Левінаў дамогся вынясеньня папярэджаньня старшыню выбарчай камісіі

Tuesday, January 21st, 2014

Пракуратура Віцебску абвясьціла афіцыйнае папярэджаньне старшыню Віцебскай абласной выбарчай камісіі. На зварот праваабаронцы ў пракуратуру правялі праверку і выявілі факт парушэньня заканадаўства аб выбарах з боку старшыні Віцебскай абласной выбарчай камісіі Хомы Д.Л., «у сувязі з чым апошняму было абвешчанае папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня закону». Сам жа Павал Левінаў акрэдытаваўся ...

У сваім новым відэазвароце да грамадзян доктар Пастноў распавёў пра заробкі мэдыкаў

Tuesday, January 21st, 2014

Вядомы віцебскі лекар Ігар Пастноў сустрэўся з працаўнікамі Віцебскага абласнога клінічнага шпіталя і запісаў новы відэазварот пра ўзровень заробкаў мэдыкаў. Падставай для запісу новага роліку стала інтэрвію галоўнага ўрача Віцебскай абласной клінічнай больніцы Анатоля Аладзько.

У Віцебску затрымалі Вольгу Карач і Алега Баршчэўскага

Monday, January 20th, 2014

Вольгу Карач затрымалі празь некалькі гадзін пасьля адпраўкі адкрытага звароту прэзыдэнту з нагоды ціску на яе сям'ю і месячнага сына. Лідэр грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач пасьпела паведаміць па тэлефоне, што яна і ейны муж, Алег Баршчэўскі, галоўны рэдактар «Віцебскага Кур'ера», затрыманыя міліцыяй і іх вязуць у Кастрычніцкі РАУС ...

Палітвязьню Андрэю Гайдукову далі сустрэцца з маці

Saturday, January 18th, 2014

Андрэю Гайдукову, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 19, дазволілі кароткатэрміновае спатканьне зь сям'ёй. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова: «Крыху лепш сталі ісьці лісты. Мы таксама стэлефаноўваемся дзесьці раз на 10 дзён. У прынцыпе ён трымаецца нармальна. Чакаем, калі вернецца дадому", - сказала яна.

Віцебскі аблвыканкам цікавіцца сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў

Saturday, January 18th, 2014

Аддзел ідэалёгіі Віцебскага аблвыканкаму праінфармаваў рэдакцыі мясцовых газэтаў, хто з супрацоўнікаў зьяўляецца сябрам БАЖ, а хто толькі зьбіраецца ўступіць у «непажаданую» арганізацыю. Асобных журналістаў выклікалі ў аблвыканкам для тлумачэньняў наконт сяброўства ў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Калегі сышліся на думцы, што няйнакш гэтая цікаўнасьць зьвязаная з будучымі выбарамі.

Прадпрымальнікаў Воршы душаць арэнднай платай і падаткамі

Saturday, January 18th, 2014

Прадпрымальнікі, якія працуюць на рынках у Воршы, абураюцца высокай арэнднай платай і падаткамі. Кожны месяц ім трэба заплаціць ня менш за 10 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў адзін з чытачоў сайту "Хартыя '97".

На палігоне пад Віцебскам паранены жаўнер

Saturday, January 18th, 2014

17 студзеня падчас палявога выхаду на палігоне Лосьвіда ў Віцебскім гарнізоне ў падразьдзяленьні сіл спэцыяльных апэрацыяў прапаршчык ненаўмысна стрэліў зь пісталету ПМ. У выніку лёгкае раненьне ў мяккія тканкі нагі атрымаў вайсковец тэрміновай службы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

У Віцебску зноў судзіліся з-за забароны пікету…

Thursday, January 16th, 2014

У судзе Першамайскага раёну Віцебску адбыўся разгляд скаргі Аляксея Гаўруцікава і Хрыстафора Жаляпава. Яны патрабавалі прызнаць незаконнай забарону Першамайскай адміністрацыяй гораду пікету салідарнасьці з палітвязьнямі, які не адбыўся 10 сьнежня. Суд адмовіў актывістам.

Кіраўнікоў прадпрыемстваў выхвасталі за няўвагу да крытыкі ў дзяржаўнай прэсе

Wednesday, January 15th, 2014

Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацыяў Віцебскай вобласьці прыцягнутыя да адказнасьці за парушэньне патрабаваньняў указу № 630 "Аб рэагаваньні службовых асоб на крытычныя выступы ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі". Факты парушэньняў выяўленыя Камітэтам дзяржкантролю падчас правядзеньня кантрольных мерапрыемстваў.