web analytics
Алег Гайдукевіч: Апроч ЛДП, ніякіх іншых партыяў у Віцебскай вобласьці няма (відэа) » article » За правы чалавека

Алег Гайдукевіч: Апроч ЛДП, ніякіх іншых партыяў у Віцебскай вобласьці няма (відэа)

31 January 2014 | admin |

Aleh HajdukieviczУ працы канфэрэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі Лібэральна-дэмакратычнай партыі, што прайшла 25 студзеня, узяло ўдзел каля 200 дэлегатаў. Яны прадстаўлялі больш як 9000 сяброў партыі, якія налічваюцца ў вобласьці. Кіраўнікі абласной арганізацыі зрабілі справаздачу аб працы, праведзенай у 2013 годзе. Прагучала на канфэрэнцыі і тэма мясцовых выбараў: партыя зьбіраецца выставіць сваіх кандыдатаў у дэпутаты абласнога савету ва ўсіх акругах Віцебскай вобласьці.

Намесьнік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч, які ўзяў удзел у працы канфэрэнцыі, ласкава пагадзіўся даць інтэрвію інтэрнэт-газэце «Дыялёг».

«Сёньняшняя канфэрэнцыя паказвае, што ў Віцебску і Віцебскай вобласьці ніякіх іншых палітычных партыяў, апроч нашай, няма, – сказаў ён. – Хай зьбяруць у залі людзей, хаця б 100 чалавек. І гэта таксама пакажуць выбары. Сярод апазыцыйных партыяў (а мы лічым сябе апазыцыяй, хоць і канструктыўнай) ня будзе больш кандыдатаў, чымся ў нас».

«Спрэчкі, удзельнічаць у выбарах ці ня ўдзельнічаць, – дурныя. Бо калі палітычная партыя створаная, яна абавязаная ўдзельнічаць ва ўсіх выбарах у гэтай краіне. Партыя павінна ісьці на выбары пры любых выбарчых сыстэмах, пры любых складанасьцях», – перакананы Алег Гайдукевіч.

Цалкам інтэрвію з Алегам Гайдукевічам глядзіце на відэа.

Дыялёг

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.