web analytics
2013 December » archive » За правы чалавека

Архіў за December, 2013

Пікету ў памяць разгону Плошчы ў Віцебску ня будзе?

Thursday, December 19th, 2013

Улады забаранілі правядзеньне ў Віцебску пікету 19 сьнежня – у 3-ю гадавіну разгону мірнай акцыі ў апошні дзень прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Заяўку на правядзеньне мерапрыемства падаваў мясцовы палітычны актывіст Аляксандар Кірылаў. Мерапрыемства павінна было пачацца ў 20:00 (з гэтага моманту ЦВК пачаў падлік галасоў выбаршчыкаў) і скончыцца а 20:30 ...

Улады зноў забаранілі акцыі КХП-БНФ

Thursday, December 19th, 2013

Віцебскія актывісты КХП-БНФ ізноў не змаглі зладзіць пікеты з-за забароны іх правядзеньня мясцовымі ўладамі. Адказы, атрыманыя заяўнікамі з адміністрацыяў Першамайскага і Кастрычніцкага раёнаў Віцебску напісаныя бы пад капірку: акцыі забароненыя, бо арганізатары не заключылі дамоваў на іх абслугоўваньне з камунальнікамі, мэдыкамі і міліцыянтамі. Такая прычына забароны мерапрыемстваў апазыцыі – стандартная ...

Актывіст скардзіцца старшыню Канстытуцыйнага суду (відэа)

Wednesday, December 18th, 2013

Пасьля таго, як судзьдзя суду Віцебскага раёну Натальля Трацьцякова адмовіла Леаніду Здрэставу ў задавальненьні хадайніцтва аб допуску да ўдзелу ў судовым паседжаньні па грамадзянскай справе ў якасьці яго прадстаўніка праваабаронцы, ён зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд. Канстытуцыйны суд ня стаў вырашаць пытаньне, і цяпер актывіст просіць разабрацца ў сытуацыі старшыню Канстытуцыйнага ...

Жыхары вёскі на Глыбоччыне змагаюцца за захаваньне школы

Tuesday, December 17th, 2013

Пад пагрозай закрыцьця апынулася школа ў вёсцы Верхняе, якая сёлета адзначыла 50-гадовы юбілей. У школе засталося 30 вучняў. Але моладзі ня будзе зусім, калі школу закрыюць, лічаць вяскоўцы.

Адміністрацыя «Полацак-Шкловалакна» спрабуе ашукаць рабочых

Tuesday, December 17th, 2013

Начальнікі заводзкіх падразьдзяленьняў падманам прымушаюць рабочых са Свабоднага прафсаюзу падпісваць заявы пра перадачу паўнамоцтваў афіцыйнаму прафсаюзу. У сувязі з пачаткам калектыўных перамоваў паміж працоўнымі і працадаўцам на полацкім заводзе "Шкловалакно" начальнікі раздаюць рабочым, якія не ўваходзяць у прадзяржаўны "Белхімпрафсаюз", падрыхтаваныя блянкі заяў і прымушаюць іх падпісваць. У тэксьце заявы сказана: ...

Доктар Пастноў зьбіраецца зладзіць пікет у падтрымку тых, хто пацярпеў ад міліцыі

Tuesday, December 17th, 2013

Віцебскі лекар вырашыў прыцягнуць увагу землякоў да праблемы гвалтоўных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі, бо выпадкі гвалту і неапраўданай жорсткасьці з боку міліцыянтаў у Беларусі пачасьціліся. І Віцебск – не выключэньне: Ігар Пастноў згадвае некалькі гэткіх выпадкаў. Заяўка пададзеная ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну. Дата пікету, на які Ігар Пастноў просіць дазвол, - ...

Прадпрымальнікі Воршы павінны «скінуцца» на Лядовую арэну

Tuesday, December 17th, 2013

Лядовы палац у Воршы сёлета нарэшце дабудавалі — з парушэньнямі ўсіх абяцаных тэрмінаў, праз 5 гадоў пасьля пачатку. Але высьвятляецца, што цяпер няма грошай, каб давесьці да ладу інтэр’еры. Аршанскія прадпрымальнікі паведамілі, што іх запрашалі ў райвыканкам і прасілі матэрыяльнай дапамогі «на патрэбы гораду», а перадусім — на добраўпарадкаваньне «Лядовай ...

Імпэрыя наступае?

Tuesday, December 17th, 2013

Незвычайную для Воршы акцыю зладзілі некалькі невядомых маладых людзей у цэнтры гораду. Трое хлопцаў стаялі на скрыжаваньні каля плошчы Цэнтральнай і ў той момант, калі аўтамабілі спыняліся на чырвонае сьвятло, раздавалі аўтамабілістам расейскія сьцягі.

Даўгабуды на Віцебшчыне так і засталіся даўгабудамі

Tuesday, December 17th, 2013

Будаўнікам Віцебскай вобласьці не ўдалося вытрымаць скарэктаваны графік уводу даўгабудаў ў эксплёатацыю. Як паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласьці, 34 жылыя дамы, будаўніцтва якіх моцна зацягнулася, павінны былі прыняць навасёлаў да канца году. Аднак упісацца ў гэты графік не ўдалося.

Паклёп з боку палітыка аказаўся недаказаным

Friday, December 13th, 2013

Судзьдзя суду Чыгуначнага раёну Віцебска Алена Цыганкова спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненьні да Аляксандра Кірылава. Яна ня ўгледзела складу правапарушэньня ў дзеяньнях віцебскага палітычнага актывіста, прадугледжанага арт. 9.2 (Паклёп) Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях.