web analytics
У Віцебску прайшоў сумесны парад Дзядоў Марозаў і… міліцыянтаў (відэа) » article » За правы чалавека

У Віцебску прайшоў сумесны парад Дзядоў Марозаў і… міліцыянтаў (відэа)

30 December 2013 | admin |

Parad Dziadou Marozau u ViciebskuМногія месьцічы, якія прыйшлі паглядзець на традыцыйны парад Дзядоў Марозаў у Віцебску, зьвярнулі ўвагу на тое, што апроч саміх дзядуляў, сьнягурак ды розных казачных пэрсанажаў у парадзе ўзяла ўдзел неверагодная колькасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Міліцыянты зганялі людзей з праезнай часткі на ходнікі, каб яны не заміналі руху калёны Дзядоў Марозаў.

Зрэшты, трэба аддаць належнае гарадзкому кіраўніцтву ўправы ўнутраных спраў, яны добра падрыхтаваліся да «сьвята»: міліцыянтаў у форме было заўважана ня дужа многа. Большасьць супрацоўнікаў органаў былі пераапранутыя ў цывільнае. Тым ня менш дзякуючы сваім мітусьлівым паводзінам, характэрным спартовым шапачкам на галовах ды рацыям у руках яны рэзка вылучаліся з натоўпу.

Нагадаем, што напярэдадні сёлетняга шэсьця Дзядоў Марозаў у Віцебску ўспыхнуў скандал. Настаўнікі адной з гімназіяў гораду зьвярнуліся ў сродкі масавай інфармацыі зь лістом, у якім з абурэньнем паведамілі, што ўдзельнічаць у парадзе іх прымушаюць. Ад настаўнікаў патрабавалі ня проста прыйсьці на імпрэзу, але і недзе раздабыць касьцюмы для ўдзелу ў ёй.

dyjalog.info

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.