web analytics
Барыс Хамайда выступае за байкот мясцовых выбараў (відэа) » article » За правы чалавека

Барыс Хамайда выступае за байкот мясцовых выбараў (відэа)

29 December 2013 | admin |

Barys ChamajdaЯк лічыць вядомы віцебскі апазыцыянэр, у краіне нічога не зьмянілася, пачынаючы з 1996 году, калі, як ён кажа, «адбыўся антыканстытуцыйны пераварот». Таму нельга браць удзел у мясцовых выбарах, якія мяркуецца зладзіць ўвесну 2014 году. На думку палітыка, браць удзел у выбарах – значыць пацьвердзіць легітымнасьць «кіруючай групоўкі».

«Актыўны байкот – гэта тлумачыць людзям, што нельга хадзіць на гэтыя псэўдавыбары. Яны нічога не дадуць. Каго б ні «абралі», усё роўна гэтыя так званыя дэпутаты ня будуць мець легітымнасьці. Трэба напачатку вярнуць краіну ў канстытуцыйнае поле (я маю на ўвазе легітымную канстытуцыю 1994 году), а потым ужо праводзіць нейкія выбары», – упэўнены Барыс Хамайда.

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.